Нацыянальны інстытут стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Украіны

Нацыянальны інстытут стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Украіныукраінская навукова-даследчая і аналітычная ўстанова, якая падпарадкоўваецца Прэзідэнту Украіны. Арганізацыйна знаходзіцца ў структуры Дзяржаўнага ўпраўлення справамі.

Нацыянальны інстытут стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Украіны
(НІСД)
Міжнародная назва The National Institute for Strategic Studies under the President of Ukraine
Дата заснавання 1992
Тып дзяржаўная навукова-даследчая ўстанова
Метро Універсітэт
Юрыдычны адрас  Украіна, 01054 Кіеў, вул. Пірагова, 7а
Сайт niss.gov.ua

Гісторыя правіць

Нацыянальны інстытут стратэгічных даследаванняў створаны ўказам Прэзідэнта Украіны ад 4 сакавіка 1992 года. Арганізатар і першы дырэктар — акадэмік НАН Украіны Сяргей Іванавіч Піражкоў.

Ад 21 лістапада 1996 года да 12 чэрвеня 2001 года Інстытут узначальваў намеснік сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Фёдаравіч Бялоў. 15 чэрвеня 2001 года ўказам Прэзідэнта Украіны прызначаны выконваючым абавязкі дырэктара Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў доктар эканамічных навук Аляксандр Сцяпанавіч Уласюк. З чэрвеня 2002 года ўказам Прэзідэнта Украіны прызначаны дырэктарам НІСД доктар эканамічных навук, прафесар Анатоль Сцяпанавіч Гальчынскі.

19 кастрычніка 2000 года Нацыянальны інстытут стратэгічных даследаванняў быў падпарадкаваны Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны. Указам Прэзідэнта Украіны ад 16 снежня 2002 года інстытут падпарадкаваны прэзідэнту Украіны, вызначаны базавай навукова-даследчай установай аналітыка-прагнознага суправаджэння дзейнасці Прэзідэнта Украіны, зацверджаны Статут інстытута.

З 30 ліпеня 2018 года дырэктар НІСД - Паўленка Расціслаў Мікалаевіч. З 17 мая па 13 жніўня 2019 года часовы выконваючы абавязкі дырэктара НІСД — Яблонскі Васіль Мікалаевіч. З 13 жніўня 2019 дырэктар НІСД — Літвіненка Аляксандр Валер'евіч.

Нацыянальны інстытут стратэгічных даследаванняў складаецца з галаўнога інстытута ў Кіеве і рэгіянальных філіялаў у Дніпры, Львове, Адэсе, Харкаве, Ужгарадзе, якія праводзяць спецыялізаваныя навуковыя даследаванні і пастаянны маніторынг грамадска-палітычнай сітуацыі ў адпаведных рэгіёнах.

Асноўныя задачы правіць

У адпаведнасці з пастаўленымі перад інстытутам задачамі навукоўцы НІСД працуюць над стратэгіямі развіцця дзяржавы, фундаментальнымі і прыкладнымі даследаваннямі грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Украіны, а таксама яе асобных складнікаў: геапалітычнай, знешнепалітычнай, ўнутрыпалітычнай, гуманітарнай, эканамічнай, інфармацыйнай, рэгіянальнай, сацыяльна-дэмаграфічнай сфер і інш.

Асноўныя задачы і напрамкі дзейнасці інстытута:

  • падрыхтоўка экспертных дакладаў для штогадовага Паслання Прэзідэнта Украіны ў Вярхоўнай Радзе Украіны;
  • наданне Прэзідэнту Украіны, органам дзяржаўнай улады навуковых рэкамендацый для вырабаткі канкрэтных рашэнняў;
  • навуковая экспертыза законапраектаў, прававых актаў і дзяржаўных мерапрыемстваў сацыяльна-палітычнага напрамку;
  • распрацоўка мадэляў сацыяльнага развіцця Украіны;
  • аптымізацыя метадалогіі прыняцця сацыяльна-палітычных рашэнняў і інш.

Спасылкі правіць