Нацыянальны ўрад (1863—1864)
Нацыянальны ўрад — вярхоўны орган улады, які дзейнічаў падчас паўстання 1863—1864 гадоў на землях былой Рэчы Паспалітай.
Часовы нацыянальны ўрад быў утвораны ў ноч з 22 на 23 студзеня 1863 года ў выніку рэарганізацыі Цэнтральнага нацыянальнага камітэта, з’яўляўся найвышэйшым органам выканаўчай улады ў часы паўстання 1863—1864 гадоў. 22 студзеня Часовы нацыянальны ўрад выдаў Маніфест пра пачатку паўстання, прыняў пастанову аб вызваленні сялян ад прыгону (пры ўмове падтрымкі паўстання). Урад прапанаваў Людвіку Мераслаўскаму заняць пасаду дыктатара паўстання. Але пасля дзвюх няўдалых сутычак з расійскімі войскамі ён падаў у адстаўку. Пасля пераходу ініцыятывы ў рукі «белых» Часовы нацыянальны ўрад быў перайменаваны ў Нацыянальны ўрад.
Нацыянальны ўрад быў адначасова і найвышэйшым заканадаўчым і выканаўчым органам улады паўстанцаў, была створана свая спецслужба, якая адказвала, сярод іншага, за збор падаткаў, працу тайнай пошты, цэнзуру прэсы.
Нацыянальны ўрад прыпыніў сваю дзейнасць 10 красавіка 1864 года ў выніку арышту апошняга дыктатара паўстання Рамуальда Траўгута.
Спіс кіраўнікоў Нацыянальнага ўрада (1863—1864)
правіцьІмя, прозвішча | пасада | Прыняў паўнамоцтвы | Пакінуў пасаду | Працягласць тэрміну на пасадзе | |
---|---|---|---|---|---|
1 | Стэфан Баброўскі | старшыня Выканаўчага камітэта Часовага нацыянальнага ўрада | 21 студзеня 1863 | 17 лютага 1863 | 27 дзён |
- | Людвік Мераслаўскі | дыктатар паўстання | 17 лютага 1863 | 11 сакавіка 1863 | 22 дні |
- | Марыян Лангіевіч | дыктатар паўстання | 11 сакавіка 1863 | 18 сакавіка 1863 | 7 дзён |
- | Стэфан Баброўскі, Агатон Гілер, Юзаф Каэтан Яноўскі | члены Выканаўчага камітэта дыктатара | 19 сакавіка 1863 | 20 сакавіка 1863 | 1 дзень |
2 | Стэфан Баброўскі | старшыня Часовага нацыянальнага ўрада | 21 сакавіка 1863 | 12 красавіка 1863 | 22 дня |
3 | Агатон Гілер | старшыня Часовага нацыянальнага ўрада, ад 10 мая 1863 старшыня Нацыянальнага ўрада | 12 красавіка 1863 | 23 мая 1863 | 41 дзень |
4 | Францішак Дабравольскі | старшыня Нацыянальнага ўрада | 23 мая 1863 | 9 чэрвеня 1863 | 17 дзён |
5 | Пятро Кабылянскі | старшыня Нацыянальнага ўрада | 9 чэрвеня 1863 | 10 чэрвеня 1863 | 1 дзень |
6 | Караль Маеўскі | старшыня Нацыянальнага ўрада | 14 чэрвеня 1863 | 17 верасня 1863 | 95 дзён |
7 | Францішак Дабравольскі | старшыня Нацыянальнага ўрада | 17 верасня 1863 | 17 кастрычніка 1863 | 30 дзён |
8 | Рамуальд Траўгут | дыктатар Нацыянальнага ўрада | 17 кастрычніка 1863 | 10 красавіка 1864 | 176 дзён |
9 | Аляксандр Вашкоўскі | начальнік горада Варшава | 12 красавіка 1864 | 19 снежня 1864 | 251 дзень |
10 | Браніслаў Бжэзінскі | старшыня Нацыянальнага ўрада | 20 красавіка 1864 | кастрычнік 1864 | невядома |