Нацыянал-ліберальная партыя (Германія)
Нацыянал-ліберальная партыя (ням.: Nationalliberale Partei) — палітычная сіла ў Германіі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў.
Нацыянал-ліберальная партыя | |
---|---|
Nationalliberale Partei | |
Лідар | Эрнст Басерман[d] і Густаў Штрэземан |
Заснавальнік | Макс фон Форкенбек[d] |
Дата заснавання | 1867 |
Дата роспуску | 1918 |
Краіна | |
Ідэалогія | нацыянал-лібералізм |
![]() |
Нацыянал-ліберальная група з’явілася ў прусскім ландтагу восенню 1866 года. Яе склалі правыя члены Германскай прагрэсісцкай партыі, якія групаваліся вакол Эдуарда Ласкера і Ганса Віктара фон Унру. Нягледзячы на рознагалоссі з урадам з нагоды ўнутранай палітыкі, партыя актыўна падтрымлівала дзейнасць Бісмарка, накіраваную на аб’яднанне Германіі. Старшынёй партыі, якая афіцыйна аформілася да 1867 года стаў Рудольф фон Бенігсен. На першых выбарах у рэйхстаг у 1871 годзе партыя атрымала больш за 30 % галасоў, сфармаваўшы найбуйнейшую дэпутацкую фракцыю.
Перыяд найбольшага ўплыву НЛП прыпадае на 1871—1879 гады, калі партыя з’яўлялася галоўным саюзнікам Бісмарка ў рэйхстагу, падтрымліваючы ўрадавую палітыку культуркампфа. Дзелавым колам, якія падтрымлівалі НЛП, была выгадная палітыка свабоднага гандлю, якая праводзілася ўрадам у 1870-х гадах. Пасля пераходу да пратэкцыянізму ў 1880-я гады з партыі выйшла апазіцыйная фракцыя, сфарміраўшая Германскую партыю вальнадумных. Сама партыя, усё больш выціскаемая з апазіцыйнага поля сацыял-дэмакратамі, паступова збліжалася з кансерватарамі. Падчас Першай сусветнай вайны НЛП на чале з Густавам Штрэземанам падтрымлівала экспансіянісцкія планы ўрада.
Пасля заканчэння вайны і Лістападаўскай рэвалюцыі адбыўся раскол партыі: умеранае крыло сфармавала Нямецкую народную партыю, левае крыло злілося з ПНП, утварыўшы Нямецкую дэмакратычную партыю. Вельмі правая меншасць далучылася да Нямецкай нацыянальнай народнай партыі.
Вынікі на выбарах у рэйхстаг
правіцьГод | Вынік (месца) |
---|---|
1871 | 30,1 % (1-е месца) |
1874 | 29,7 % (1) |
1877 | 27,2 % (1) |
1878 | 23,1 % (1) |
1881 | 14,6 % (3) |
1886 | 17,6 % (3) |
1887 | 22,3 % (1) |
1890 | 16,3 % (3) |
1893 | 13,0 % (4) |
1898 | 12,5 % (3) |
1903 | 13,9 % (3) |
1907 | 14,5 % (3) |
1912 | 13,6 % (3) |