Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Нача́льнік Генера́льнага шта́ба Узбро́еных Сіл — першы намеснік Міністра абароны, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленню Міністра абароны.

Начальнік Генеральнага штаба падпарадкоўваецца Міністру абароны і нясе персанальную адказнасць за выкананне задач, ускладзеных на Генеральны штаб.
Начальнік Генеральнага штаба з’яўляецца прамым воінскім начальнікам для ўсяго асабістага складу Узброеных Сіл, а пры забеспячэнні Генеральным штабам ў ваенны час па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стратэгічнага кіравання ваеннай арганізацыяй дзяржавы — старэйшым начальнікам для асабістага складу іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў.
Функцыянальныя абавязкі
правіць- кіруе Генеральным штабам і арганізуе яго працу;
- ажыццяўляе аператыўнае кіраванне Узброенымі Сіламі;
- арганізуе ва ўстаноўленым парадку перавод Узброеных Сіл з мірнага на ваенны час;
- арганізуе праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці ва Узброеных Сілах;
- ажыццяўляе кіраўніцтва баявым дзяжурствам ва Узброеных Сілах і кантроль за выкананнем яго задач;
- ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь ва Узброеных Сілах;
- арганізуе аператыўную і мабілізацыйную падрыхтоўку ва Узброеных Сілах, кіруе забеспячэннем іх баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці да выканання задач па забеспячэнню
- ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці;
- выдае ў межах сваёй кампетэнцыі загады і дырэктывы, аддае ўказанні, арганізуе і правярае іх выкананне. Пры выкананні указанняў Міністра абароны аддае загады ад яго імя;
- удзельнічае ў правядзенні кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне Узброеных Сіл кваліфікаванымі спецыялістамі, у межах сваіх паўнамоцтваў забяспечвае іх падбор, расстаноўку і прафесійнае навучанне;
- размяркоўвае абавязкі паміж сваімі намеснікамі, вызначае абавязкі начальнікаў структурных падраздзяленняў Генеральнага штаба;
- зацвярджае палажэнні аб структурных падраздзяленнях Генеральнага штаба;
- дзейнічае без даверанасці ад імя Генеральнага штаба, прадстаўляе яго інтарэсы ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях, распараджаецца ва ўстаноўленым парадку яго сродкамі і замацаваным за ім маёмасцю, выдае даверанасці на прадстаўленне інтарэсаў Генеральнага штаба;
- выдае ва ўстаноўленым парадку ў межах сваёй кампетэнцыі загады, абавязковыя для выканання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі і іншымі арганізацыямі, і арганізуе праверкі іх выканання;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Начальнікі Галоўнага штаба
правіць- генерал-лейтэнант Мікалай Паўлавіч Чуркін (1992—1994)
- генерал-лейтэнант Леанід Сямёнавіч Мальцаў (1994—1995)
- генерал-лейтэнант Аляксандр Пятровіч Чумакоў (1995—1996)
- генерал-лейтэнант Міхаіл Фёдаравіч Казлоў (1997—2001)
Начальнікі Генеральнага штаба
правіць- генерал-маёр Сяргей Пятровіч Гурулёў (2001—2009)
- генерал-маёр Пётр Мікалаевіч Ціханоўскі (2009—2014)
- генерал-маёр Алег Аляксеевіч Белаконеў (2014—2019)
- генерал-маёр Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч (2020—2021)
- генерал-маёр Віктар Уладзіміравіч Гулевіч (2021—2024)
- генерал-маёр Павел Мікалаевіч Муравейка (з 2024)
Спасылкі
правіць- http://www.pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=p30600719 Архівавана 3 жніўня 2016.