Нача (прыток Дзітвы)
На́ча, Начка, Паначка (літ.: Nočia) — рака ў Воранаўскім раёне, правы прыток Дзітвы (басейн Нёмана).
Нача | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°10′07″ пн. ш. 24°47′18″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дзітва і Ула |
• Каардынаты | 53°59′18″ пн. ш. 24°48′27″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дзітва → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
правіцьНазва балцкага паходжання. Форма назвы ў літоўскамоўных аўтахтонаў — Nočia.
Нача — досыць распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі (назва ў прытокаў Дзвіны, прыпяцкай Луніі, Бярэзіны, бярэзінскага Бабра). Таксама Нача — прыток дзвінскай ракі Обшы (у гэтую Начу ўцякаюць рэкі з балцкімі назвамі Рэкта, Вейна, Лебасціна, Вішанка — «Арэхавая», «Звілістая», «Павольная», «Плыткая»).
Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[1], пруская *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў).
Гэтыя назвы ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое з дапамогай пашыральніка -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[2][3]. Ад яго таксама рачныя назвы Сноўка, Сноў .
Назва Нача значыць «Плыткая (рака)». Назва звязаная з хуткасцю рачной плыні.
Гідраграфія
правіцьДаўжыня 8 км. Пачынаецца каля в. Пацялюнцы, цячэ па Лідскай раўніне, упадае ў Дзітву за 1 км на паўночны ўсход ад в. Янавічы. Рэчышча каналізаванае.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.