Начніца вялікая (Myotis myotis) — млекакормячая жывёла сямейства гладканосых лятучых мышэй.
Даўжыня цела да 68, хваста да 57, перадплечча да 62, вуха да 26 мм, маса да 22,5 г. Поўсць на спіне шэра-дымчатая з аліўкава-карычневым адценнем, на брушку брудна-белаватая або белавата-палевая. Крылы шырокія, кароткія, тупыя.
Пашырана ў Паўночнай Афрыцы, Заходняй Еўропе на поўнач да Англіі, Швецыі; у заходніх абласцях Украіны. На Беларусі рэдкі пералётны від. У прыродзе трапляецца паасобнымі экзэмплярамі. На зімоўку адлятае ўвосень. Зімуе на захадзе Украіны, у Заходняй Еўропе і інш.
Асаблівасці біялогііПравіць
Корміцца насякомымі пасля змяркання і на досвітку, ловіць іх над самай паверхняй вадаёмаў або каля крон дрэў.
Палавая спеласць ва ўзросце аднаго года. Жыве 6-7 гадоў.