Наша вера (часопіс)

часопіс
(Пасля перасылкі з Наша Вера)

«На́ша ве́ра» — культурна-рэлігійны і гістарычны каталіцкі часопіс. Выдаецца з 1995 года ў Мінску на беларускай мове[1]. Заснавальнік — Мінска-Магілёўская архідыяцэзія.

«Наша вера»
Тып часопіс
Заснавальнік Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Галоўны рэдактар Хрысціна Лялько
Заснавана 1995
Мова беларуская
Галоўны офіс

Часопіс асвятляе праблемы духоўнасці грамадства, гісторыю хрысціянства і каталіцызму на Беларусі і ў свеце, сучаснае рэлігійнае і духоўнае жыццё, навінкі беларускай і замежнай хрысціянскай літаратуры. Змяшчае артыкулы навукоўцаў-мастацтвазнаўцаў, філолагаў, гісторыкаў, вершы і прозу беларускіх і замежных аўтараў і інш.

Галоўны рэдактар — Хрысціна Лялько.

Зноскі

  1. Уладзімір Ляхоўскі. «Наша вера» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 313.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць