Наша будучыня

газета

«Наша будучыня» — беларуская газета. Выдавался ў Вільні з 8 снежня 1922 года да 14 студзеня 1923 года. Выдавалася партыяй беларускіх эсэраў. Рэдактар-выдавец А. Амельяновіч. Зачынена ў студзені 1923 года. Замест яе было распачата выданне газет «Наша Жыццё» і «Вольны Сцяг». Выйшла 9 нумароў, з якіх 2 былі сканфіскаваны.[1][2]

«Наша будучыня»
Тып тыднёвая
Рэдактар А. Амельяновіч
Заснавана 8 снежня 1922
Спыненне публікацый 14 студзеня 1923
Палітычная прыналежнасць Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў
Мова беларуская
Галоўны офіс Вільня, Вострабрамская вул. 9

На старонках «Нашай будучыні» змяшчалі артыкулы Ігнат Канчэўскі, Леапольд Родзевіч, Антон Луцкевіч, Уладзімір Самойла, А. Мсціслаўскі, М. Запольскі, Баўтручонак і вершы Наталля Арсеннева, Уладзімір Дубоўка, Уладзімір Жылка, Якуб Колас.

Зноскі

  1. № 2 «Нашай Будучыны» ад 13-га студня быў канфіскаваны па загаду Камісара гор. Вільні. // Наша будучыня : газета / рэдактар-выдавец А. Амельяновіч, рэдактар Л. Родзевіч. — Вільня : «Друк», 20 студня 1923. — № 3. — С. 2.
  2. Інтэрпеляцыя Кс. Ад. Станкевіча і сяброў Беларускага Клуба да міністра ўнутраных спраў у справе канфіскацыі «Нашай Будучыны». // Наша будучыня : газета / рэдактар-выдавец А. Амельяновіч, рэдактар Л. Родзевіч. — Вільня: «Друк», 27 студня 1923. — № 4. — С. 2.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць