Наша вера (часопіс)
часопіс
«На́ша ве́ра» — культурна-рэлігійны і гістарычны каталіцкі часопіс. Выдаецца з 1995 года ў Мінску на беларускай мове[1]. Заснавальнік — Мінска-Магілёўская архідыяцэзія.
«Наша вера» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Галоўны рэдактар | Хрысціна Лялько |
Заснавана | 1995 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Часопіс асвятляе праблемы духоўнасці грамадства, гісторыю хрысціянства і каталіцызму на Беларусі і ў свеце, сучаснае рэлігійнае і духоўнае жыццё, навінкі беларускай і замежнай хрысціянскай літаратуры. Змяшчае артыкулы навукоўцаў-мастацтвазнаўцаў, філолагаў, гісторыкаў, вершы і прозу беларускіх і замежных аўтараў і інш.
Галоўны рэдактар — Хрысціна Лялько.
Зноскі
- ↑ Уладзімір Ляхоўскі. «Наша вера» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 313.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.