Наша гісторыя

беларускі гістарычны часопіс

Наша гісторыя — беларускі навукова-папулярны ілюстраваны часопіс.

«Наша гісторыя»
Тып часопіс
Краіна Беларусь
Рэдактар Андрэй Васілевіч Дынько
Галоўны рэдактар Андрэй Дынько
Заснавана 2018
Тэматыка гісторыя
Мова беларуская
ISSN 2617-2305

Першы нумар часопіса выйшаў 17 жніўня 2018 года[1]. Выдаўцом яго выступіла рэдакцыя інтэрнэт-партала «Наша Ніва»[2]. Першы наклад быў раскуплены за некалькі дзён, таму быў выдадзены дадатковы наклад.

Рубрыкі часопіса: Адкуль наш род, Біяграфія, Палітыка, Рэч Паспалітая, Вайсковая слава, СССР, Народы Беларусі, Пра-свет, Турыстычныя кірункі, Наша страва, Кухонныя гісторыі, Простыя рэчы, Гаспадарка, Анекдоты, Комікс[3].

У сакавіку 2021 года ў аднабаковым парадку «Белсаюздрук» спыніў распаўсюд часопіса «Нашай Нівы», «Белкніга», даччыная сетка крамаў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, таксама адмовілася яго прадаваць, у красавіку гэтак жа зрабіла «Акадэмкніга», якая належыць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, таксама стала вядома, што «Белпошта» скасуе дамову з яго выдаўцом з ліпеня 2021 года[4].

8 ліпеня 2021 года разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны Андрэй Дынько нібыта за арганізацыю пратэстаў[5][6]. 12 ліпеня 2021 года сумеснай заяваю дзесяці арганізацый, у тым ліку Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хельсінскага камітэта, Беларускага ПЕН-цэнтра, галоўны рэдактар быў прызнаны палітычным зняволеным[7][8].

Зноскі

правіць
  1. Такога яшчэ не бывала: у продажы з’явіўся новы ілюстраваны часопіс «Наша гісторыя»
  2. «Наша Ніва» выдала ілюстраваны гістарычны часопіс: «Нават расейцы і ўкраінцы такога ня маюць»
  3. «Наша Ніва» пачала выдаваць часопіс «Наша гісторыя»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. «Акадэмкніга» адмовілася прадаваць часопіс пра беларускую гісторыю . Новы Час (14 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  5. Massive crackdown on independent media throughout Belarus (англ.). Белсат (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  6. Силовики пришли в издание «Наша Ніва»: у сотрудников и в офисе провели обыски, сайт недоступен (обновляется) (руск.). ZERKALO.IO (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  7. Коваль, Илья. В Беларуси ряд сотрудников издания "Наша Нива" признали политзаключенными (руск.). Deutsche Welle (13 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  8. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі чатырох супрацоўнікаў "Нашай Нівы" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.