Наш край

часопіс

«Наш край» — краязнаўчы часопіс, орган Цэнтральнага Бюро краязнаўства пры Інстытуце Беларускай культуры, з 1929 пры Беларускай акадэміі навук. Выдаваўся з кастрычніка 1925 па кастрычнік 1930 раз у месяц у Мінску на беларускай мове.

«Наш край»
Наш Край 12 1926.jpg
Вокладка часопіса «Наш край». № 12, 1926.
Тып часопіс

Краіна БССР
Галоўны рэдактар Змітрок Бядуля (1926-1930)
Заснавана кастрычнік 1925
Мова Беларуская
Перыядычнасць Штомесячнік
Тыраж
Вэб-сайт kamunikat.org

Яго выдаўцы ставілі за мэту вывучэнне прыродных і прадукцыйных сіл Беларусі, духоўных традыцый яе народаў. Даследаванні вяліся па трох асноўных кірунках: прыродна-геаграфічным, грамадска-эканамічным і культурна-гістарычным. Часопіс асвятляў дзейнасць Цэнтральнага бюро краязнаўства, дзейнасць краязнаўчых таварыстваў і развіццё краязнаўчага руху. Змяшчаліся матэрыялы па біялогіі, заалогіі, батаніцы, геаграфіі, агляды краязнаўчай літаратуры.

Першы нумар складаўся з 68 старонак, выйшаў тыражом 2 тыс. асобнікаў. Першы рэдактар М. Азбукін[1], з красавіка 1926 С. Я. Плаўнік (З. Бядуля). Вокладку першага нумару афармляў мастак М. Эндэ, застаўкі паводле малюнкаў на беларускіх тканінах і ўзораў беларускай драўлянай разьбы — мастак А. Тычына.

Выйшаў 61 нумар, асобныя — здвоеныя.

З лістапада 1930 да студзеня 1933 выходзіў пад назвай «Савецкая краіна»

Зноскі

  1. Кісялёў У. Наш папярэднік…

ЛітаратураПравіць

  • Ліс А. «Наш край» //Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
  • Ліс А. «Наш край» //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
  • «Наш край» // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Кісялёў У. Наш папярэднік // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669., №4, 1985. С. 36—37.
  • Гужалоўскі А. Летапісец беларускага краязнаўства (да 90-годдзя часопіса “Наш край”) // Беларускі гістарычны часопіс. – 2015. – № 9. – С. 5–15.