Наўліцкае

возера ў Беларусі

На́ўліцкае возера, На́ўліцы, Наўліца — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нежлеўка (прыток Ушачы), за 20 км на паўднёвы захад ад горада Полацк.

Наўліцкае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 138 м
Даўжыня 3,43 км
Шырыня 1,74 км
Плошча 3,86 км²
Аб’ём 0,0235 км³
Даўжыня берагавой лініі 11,36 км
Найбольшая глыбіня 12,9 м
Сярэдняя глыбіня 6,1 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,14—0,17 ‰
Празрыстасць да 5 м
Басейн
Плошча вадазбору 11,3 км²
Упадаюць 2 ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Наўліцкае возера (Беларусь)
Наўліцкае возера
Наўліцкае возера
Наўліцкае возера (Віцебская вобласць)
Наўліцкае возера
Наўліцкае возера
Map

Назва возера балцкага паходжання. З усіх засведчаных назоўных формаў найранейшая — Наўліца (памяншальна ад «Наўля»).

Найбліжэйшы гідранімічны аналаг — назвы дзвюх рэк Наўля (прыток сожскага Астра на ўсходзе ад Рослаўля і прыток Дзясны пасля Бранска).

Ад індаеўрапейскага *nāṷ- «смерць, мярцвяк». У непасрэднай блізкасці да сожскай Наўлі (сцякаюць з аднаго ўзвышша) — дзесенская рака Мярцвіца, назва якой, як мяркуецца, калькуе назву Наўлі[1]. Рэчкі з назвай Мярцвіца таксама на поўначы і на поўдні ад Мсціслава (прытокі сожскай Віхры і сожскай Чорнай Натапы).

На поўначы ад Наўліцкага возера, каля Лепеля — назва вёскі Наўлечка (каля возера Добрына).

Адпачатная форма гэтых назваў — *Navi̯a. Значэнне назвы Наўліцкага возера — «Мёртвае (возера)».

Гідраграфія

правіць

Плошча паверхні 3,86 км². Даўжыня возера 3,43 км, найбольшая шырыня 1,74 км. Найбольшая глыбіня дасягае 12,9 м. Даўжыня берагавой лініі 11,4 км. Аб’ём вады ў возеры 23,5 млн м³. Плошча вадазбору 11,3 км².

Катлавіна возера лопасцевай формы падпруднага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—5 да 25 метраў, стромкія. Берагавая лінія звілістая, у паўднёвай частцы ўтварае залівы і паўастравы. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя. У заходняй і паўночна-заходняй частцы возера берагі абразійныя вышынёй 0,6—0,8 м. Вакол возера (акрамя заходняй часткі) тарфяністая пойма шырынёй да 200 метраў. Найбольшыя глыбіні каля заходняга берага возера. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная частка дна выслана гліністым ілам. Возера мезатрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 2 ручаі і выцякае ручай у возера Нежлева.

Зарастае каля 30 % плошчы дна возера. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 6 м і займае палосу шырынёй 50—100 м ад берага. Сярод раслін: чарот, трыснёг, разак, рагаліснік, рдзесты, харавыя водарасці.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, судак, акунь, карп, плотка, гусцяра, карась і іншыя віды рыб. Зарыблялася рачным вугром[2] у 2007 г. і таўсталобікам[2] у 2006 г. і белым амурам[2][3].

Каля возера вёскі Наўліца, Гуры, Дубнякі.

Крыніцы

правіць
  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 197.
  2. а б в Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць