На Таку (капэла)
Капэла «На Таку́» — беларускі музычны гурт, які грае традыцыйную музыку да танцаў.
На таку | |
---|---|
Жанр | традыцыйная музыка |
Гады | 2008 — нашыя дні |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | беларуская |
Склад |
Аляксей Крукоўскі Таццяна Грыневіч-Матафонава Раман Яраш Яўген Барышнікаў Дар’я Зуева Ігар Жалткоў |
Былыя ўдзельнікі |
Зміцер Сідаровіч Ігар Доўгі Аляксей „Лесавік“ |
Гісторыя
правіцьУ 2008 г. бард і дудар Зміцер Сідаровіч пачаў збіраць гурт, які да 2011 г. ладзіў вечарыны традыцыйнага танца ў кавярні «Жар-птушка» (Мінск), а пасля на іншых пляцоўках.[1]
Пра назву
правіцьНазвы ў капэлы доўга не было, што цалкам адпавядала традыцыі, калі імя давалася паводле назвы мясцовасці. Але згодна з сучаснымі патрабаваннямі, трэба было неяк пазначаць сябе, таму ўзнікла капэла «На Таку».
«На таку» — гэта значыць на нейкім пустым бітым месцы. У розных рэгіёнах Беларусі, як кажуць этнографы, слова „ток“ трошкі розныя рэчы азначала. Недзе гэта азначала ў прамым сэнсе — месца, дзе малоцяць, але ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з токам звязваецца ня толькі сельскагаспадарчая праца, але яшчэ і танцы. І яшчэ жывое пакаленне ў Беларусі, а можа і некалькі, каторыя сапраўды помняць, як гэтыя танцы адбываліся. Таму я думаю, што наша назва даволі ўдалая для гурту, каторы ладзіць традыцыйныя танцы.[2]. |
Рэпертуар
правіцьКапэла грае старыя вясковыя і гарадскія пабытовыя танцы. Пераважная большасць — беларускія, але ёсць і літоўскія, латышскія, эстонскія, украінскія, польскія, фінскія, аўстрыйскія, брэтонскія ды французскія, а таксама іншых народаў Еўропы. Усяго — больш за сто розных танцаў[3]. Крытэрам уключэння пэўнага танцу ў рэпертуар з'яўляецца яго гістарычная адаптаванасць да вясковай культуры і ступень захавання твору ў традыцыі.[4]
Мы адпачатку ня сталі арыентавацца на сярэднявечную музыку, якую грае багата гуртоў, а абралі этнаграфічны танцавальны кірунак. Ня ведаю, дзе бяруць матэрыял мэдыевальныя гурты, магчыма, ездзяць на еўрапейскія фэсты альбо за мяжой у бібліятэках шукаюць старажытныя нотныя запісы. Мы ж можам яшчэ пагутарыць з людзьмі, пачуць іх песні. Бывала, што бабулька ў вёсцы паказвала нам нейкі танец, а праз пару тыдняў мы даведваліся, што яе больш няма. Дзіўна адчуваць, што танец мог знікнуць назаўжды разам з чалавекам[1]. |
Удзельнікі капэлы бяруць удзел у этнаграфічных экспедыцыях, пераймаюць ад носьбітаў традыцыйную манеру выканання[5].
Удзельнікі
правіць- Аляксей Крукоўскі: акардэон
- Таццяна Грыневіч-Матафонава: скрыпка
- Раман Яраш: бубны, барабан, гармоніка
- Яўген Барышнікаў: бубен, дуда
- Дар’я Зуева: скрыпка
- Ігар Жалткоў: бубны, качалка
Былыя ўдзельнікі
правіць
Клуб традыцыйнага танца «СІТА»
правіцьКлуб традыцыйнага танца «СІТА» ўтварыўся ў студзені 2012 года. Сябры клуба імкнуцца ўзнаўляць танцы паводле этнаграфічных крыніц, засвойваць манеру выканання непасрэдна ад носьбітаў (падчас этнаграфічных экспедыцый, з відэадакументальных матэрыялаў) і падчас майстар-класаў этнахарэографаў. Досвед выканання замежных танцаў пераймаецца дзякуючы кантактам з клубамі традыцыйных танцаў суседніх краін.
Удзел у фэстах
правіць
2011
2013
|
2012
2014
|