На радзіме (карціна Апалінарыя Гараўскага)

карціна Апалінарыя Гараўскага

На радзіме — карціна беларускага мастака Апалінарыя Гараўскага (18331900), напісаная ў 1860 годзе. З'яўляецца часткай збору Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве[1].

Апалінарый Гараўскі
На радзіме. 1860
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, Масква

Гісторыя правіць

Карціна была створана ў 1860 годзе ў вёсцы Брадзец Мінскай губерні, неўзабаве пасля вяртання мастака з-за мяжы. Карціну высока ацаніў П. М. Траццякоў, які набыў яе для сваёй галерэі[1].

Апісанне правіць

На палатне знайшоў адлюстраванне глыбокі роздум жывапісца пра лёс сваёй радзімы. 3 вялікай выкрывальнай праўдай паказвае жывапісец спустошанасць беларускай вёскі. I хоць у карціне глядач не бачыць сялян, ён добра адчувае іх прысутнасць. Паўсюдна галеча і разбурэнне. Мастак аб'ектыўна, сілай свайго таленту, майстэрствам здолеў праўдзіва адлюстраваць цёмныя бакі жыцця[1].

У гэтай рабоце праявіліся асабістая блізкасць і сімпатыі мастака да прадстаўнікоў крытычнага рэалізму ў рускім жывапісе 1860-х гадоў В. Пярова, А. Багалюбава і іншых, з якімі мастак быў у блізкіх адносінах[1].

Зноскі

  1. а б в г Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII - пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с. : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 214

Літаратура правіць

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII - пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с. : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 214