На чорных лядах (фільм)

беларускі мастацкі фільм

«На чо́рных ля́дах» — беларускі мастацкі фільм паводле апавяданняў Васіля Быкава «На Чорных лядах» і «Перад канцом», зняты ў 1995 годзе рэжысёрам Валерыем Панамаровым на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».[2]

На чорных лядахM:
На чорных лядах
альтэрн.: На Чорных Лядах
Постар фільма
Жанр гістарычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 67 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 1995[1]
IMDb ID 3553900

Слуцкі збройны чын. Атрад беларускіх паўстанцаў, не маючы шанцаў выйсці з акружэння, прымае рашэнне аб самагубстве…

У ролях

правіць
Акцёр Роля
Аляксандр Лабуш камандзір
Генадзь Гарбук кажухар
Аляксандр Аржылоўскі аўстрыяк
Аляксандр Цімошкін Забела Забела
Аляксандр Бяспалы Мяцельскі Мяцельскі
Уладзімір Куляшоў казак
Віктар Гогалеў дзед
Максім Гаўрылаў Валодзька Валодзька
Віктар Манаеў блатняк
Уладзімір Шэлестаў эсэр
Расціслаў Шмыроў настаўнік

У эпізодах

правіць
Акцёр Роля
У. Січкар
У. Грыцэўскі
П. Юрчанкоў
Л. Мардачова
Т. Мужэнка
А. Радкевіч
Г. Матыцкі
Б. Казлоў
Ягор і Ангеліна Жалязноўскія

Здымачная група

правіць
  • аўтары сцэнарыя — Васіль Быкаў, Валерый Панамароў
  • рэжысёр-пастаноўшчык — Валерый Панамароў
  • аператар-пастаноўшчык — Аляксандр Абадоўскі
  • мастак-пастаноўшчык — Уладзімір Дзяменцьеў
  • кампазітар — Сяргей Бельцюкоў
  • гукааператар — Андрэй Волкаў
  • мантажор — Людміла Мікула
  • рэжысёры — Роберт Мірскі, Аляксандр Федаровіч
  • аператар — Віктар Калінін
  • мастак па касцюмах — Ніна Гурло
  • мастак-грымёр — Грыгорый Храпуцкі
  • асістэнты: рэжысёра — Наталля Рыжаўская, Ніна Шутава; па касцюмах — Алла Аднамах

Прэм’ера

правіць

У 1995 годзе, за дзень да прэм’еры стужкі, якая мелася адбыцца ў мінскім кінатэатры «Масква» і пра якую паведамілі СМІ, з кінастудыі «Беларусьфільм» выкралі адзіную яе копію. Пасля сарванай прэм’еры стужка знайшлася, але шырокая публіка яе гэтак і не ўбачыла, адбыліся толькі тры паказы для вузкай аўдыторыі. На касетах і лічбавых носьбітах трапіла ў Еўропу, ЗША і Аўстралію.[3]

Крытыка

правіць

Меркаванні наконт кінастужкі культурных дзеячаў, крытыкаў, журналістаў, якія выказаны ў дакументальным фільме «Забаронены фільм» (2013)[4]:

  Гэты фільм у многім не проста змяняў, а ламаў уяўленні людзей пра грамадзянскую вайну, пра 20-я гады, пра станаўленне нашай роднай Беларусі.
 
  Гэта вельмі дакладная і трапная экранізацыя Быкава з быкаўскай экзістэнцыйнай гісторыяй, трагічнай атмасферай і ідэальным падборам акцёраў, якія выяўляюць падставовыя беларускія персанажы на ўсе часы.
кінакрытык Андрэй Расінскі
 
  Фільм «На чорных лядах», бясспрэчна, ёсць шэдэўрам нашага нацыянальнага кінематографа, нягледзячы на тое, што і сам рэжысэр родам не тутэйшы, нягледзячы на тое, што і частка актораў не беларусы.
мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі
 

Зноскі

Спасылкі

правіць