Нгуен Кхоа Нам
Нгуен Кхоа Нам (в’етн.: Nguyễn Khoa Nam; 23 верасня 1927 — 1 мая 1975) — генерал-маёр Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войнаў.
Нгуен Кхоа Нам | |
---|---|
Дата нараджэння | 1927[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1975[1][2] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў |
Нацыянальная армія В’етнама (1953—1954) Узброеныя сілы Рэспублікі В’етнам (1955—1975) |
Гады службы | 1953—1975 |
Званне |
![]() |
Бітвы/войны |
Індакітайская вайна, Вайна ў В’етнаме |
БіяграфіяПравіць
Школьную адукацыю атрымаў у родным Дананге. У 1951 годзе пачаў працаваць у Бюджэтны Дэпартамент Цэнтральнага В’етнама, праз год заняў пасаду начальніка дэпартамента.
У 1953-м запісаўся ў Нацыянальную армію В’етнама, самастойнае аддзяленне Узброеных сіл Францыі ў калоніі. Скончыў курсы ў Ваеннай акадэміі Далата, з якой выпусціўся 28 чэрвеня 1953 года ў званні другога лейтэнанта. Пасля адабраны ў ВПВ. Служыў камандзірам роты 7-га паветрана-дэсантнага батальёна.
На пачатковым этапе В’етнамскай вайны ўзначальваў тэхнічны батальёна, быў начальнікам 3-га дывізіёна 3-га парашутна-дэсантнага батальёна і намеснікам камандзіра 5-га парашутнага батальёна. У лістападзе 1974 года ўзначаліў 4-ю ваенную акругу разам з 4-й корпусам.
У пачатку студзеня 64-га прызначаны начальнікам 4-й дывізіі. У ліпені 1965 года ўзначаліў штаб 1-й паветрана-дэсантнай аператыўнай групы. З мая 1966 працаваў памочнікам камандуючага 1-й пяхотнай дывізіі. У жніўні таго ж года прызначаны камандуючым 3-й паветрана-дэсантнай аператыўнай групы. У снежні 1970 года стаў камандзірам 7-й пяхотнай дывізіі.
30 красавіка 1975 года, даведаўшыся пра падзенне паўднёвав’етнаскага, загадаў сваім байцам раззброіцца і разысціся па дамах. На наступны дзень ўчыніў самагубства.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Khoa Nam Nguyẽ̂n // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
ЛітаратураПравіць
- Trần Ngọc Thống, Hồ Đắc Huân, Lê Đình Thụy (2011). Lược sử Quân lực Việt Nam Cộng hòa.