У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Неаготыка — плынь у архітэктуры новага часу, якая характарызуецца вяртаннем да эстэтыкі і архітэктурных традыцый готыкі.

Вестмінстэрскі палац, Вежа Вікторыі. Архітэктар Чарлз Бары пры ўдзеле Аўгустуса П'юджына.

Першыя спробы выкарыстоўваць элементы готыкі ва ўпрыгожванні будынкаў ды інтэр'ераў з'явіліся ў сярэдзіне 18 стагоддзя ў Англіі. Ідэі сапраўднага адраджэння гатычнай архітэктуры набываюць папулярнасць толькі пачынаючы з сярэдзіны 19 стагоддзя і звязаныя з імёнамі англічан Аўгустуса П'юджына і Джона Раскіна і француза Эжэна Віале-лё-Дзюка.

Уздым неаготыкі ў архітэктуры адбываўся паралельна з узмацненнем цікавасці да сярэдневяковай спадчыны ў астатніх галінах культуры.

Неаготыка была асабліва распаўсюджана да 1930-х, але асобныя будынкі ў гэтым стылі ствараюцца і дагэтуль.

Неаготыка і псеўдаготыка

правіць

Часам уводзіцца раздзяленне паміж тэрмінамі «псеўдаготыка» (альбо «несапраўдная готыка») і «неаготыка», якія ў іншых выпадках ужываюць узаемазамяняльна. У выпадку такога раздзялення псеўдаготыкаю называюць тыя з будынкаў, у якіх знешняе аздабленне гатычнымі элементамі спалучаецца з негатычнай (напрыклад класіцыстычнай) канструкцыяй, а часта таксама і інтэр'ерам. Многія будынкі ў Беларусі ў такой тэрміналогіі трэба аднесці менавіта да псеўдаготыкі (напрыклад, мінскі касцёл Узвіжання Святога Крыжа[1])

Зноскі

правіць
  1. Гл. напр. Дзярновіч Алег, «Кальварыйскія могілкі ў Менску», Наша Ніва, 1998.

Спасылкі

правіць