Неагублены галосны сярэдняга раду верхняга пад’ёму

Неагублены галосны сярэдняга раду верхняга пад'ёму — Галосны гук, ўжываецца ў некаторых гутарковых мовах. У МФА гэты гук перадаецца пры дапамозе знака ɨ, у X-SAMPA гэты гук перадаецца знакам 1.

Неагублены галосны сярэдняга раду верхняга пад’ёму
ɨ
Нумар па МФА 317
Юнікод (hex) U+268
HTML (decimal) ɨ
X-SAMPA 1
Кіршэнбаўм i"
МФА Брайля ⠴⠊


У беларускай мове правіць

Характэрнай асаблівасцю гуку з'яўляецца тое, што яму могуць папярэднічаць толькі цвёрдыя зычныя.

У ненаціскным становішчы і пры наяўнасці асаблівасцяў дыялектнага вымаўлення гук [ы] можа пачынаць нагадваць [а] (у некаторых прадстаўнікоў паўночна-усходніх гаворак) або набліжацца па гучанні да [у] (у прадстаўнікоў некаторых палескіх гаворак).

Літаратура правіць

  • Фанетыка беларускай літаратурнай мовы / І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны; Рэд. А. І. Падлужны. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — 335 с. ISBN 5-343-00292-7.