Неарганічнае рэчыва
Неарганічнае рэчыва або неарганічнае злучэнне — гэта хімічнае рэчыва, хімічнае злучэнне, якое не з'яўляецца арганічным, гэта значыць яно не ўтрымлівае вугляроду (акрамя карбідаў, цыянідаў, карбанатаў, аксідаў вугляроду і некаторых іншых злучэнняў, якія традыцыйна адносяць да неарганічных). Неарганічныя злучэнні не маюць характэрнага для арганічных вугляроднага шкілета.
Класіфікацыя
правіцьУсе неарганічныя злучэнні падзяляюцца на дзве вялікія групы:
- Простыя рэчывы — складаюцца з атамаў аднаго элемента;
- Складаныя рэчывы — складаюцца з атамаў двух ці больш элементаў.
Простыя рэчывы па хімічных уласцівасцях падзяляюцца на:
Складаныя рэчывы па хімічных уласцівасцях падзяляюцца на:
-
- асноўныя аксіды (CaO, Na2O і інш.);
- кіслотныя аксіды (CO2, SO3 і інш.);
- амфатэрныя аксіды (ZnO, Al2O3 і інш.);
- падвойныя аксіды (Fe3O4 і інш.);
- несолеўтваральныя аксіды (CO, NO і інш.);
- солі:
- сярэднія солі (Na2SO4, Ca3(PO4)2 і інш.);
- кіслыя солі (NaHSO3, CaHPO4 і інш.);
- асноўныя солі (Cu2CO3(OH)2 і інш.);
- падвойныя і/ці комплексныя солі (CaMg(CO3)2, K3[Fe(CN)6], KFeIII[FeII(CN)6] і інш.);
Неарганічныя рэчывы, якія змяшчаюць вуглярод
правіцьГэтыя рэчывы традыцыйна адносяцца да вобласці неарганічнай хіміі:
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Анорганический // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.