Неатэнíя (стар.-грэч.: νέος — юны, стар.-грэч.: τείνειν — расцягваю) — з'ява, якая назіраецца ў некаторых членістаногіх, чарвякоў, земнаводных, а таксама ў шматлікіх раслін, пры якім дасягненне палавой сталасці і заканчэнне антагенезу адбываецца на ранніх стадыях развіцця, напрыклад, на лічынкавай стадыі. Пры гэтым асобіна можа дасягаць сталай стадыі ці не дасягаць яе.

Аксалотль

Тыповы прыклад неатэніі ўяўляюць сабою аксалотлі, неатынічныя лічынкі хвастатых земнаводных роду амбістом (Ambystoma), якія праз спадчынна абумоўлены недахоп гармону тырэяідыну застаюцца на лічынкавай стадыі. Аксалотлі па памерах не саступаюць сталым асобінам. Часам адбываецца метамарфоз аксалотляў — пры паступовай змене ўмоў існавання (перасыханне вадаёма) ці пры гарманальнай ін'екцыі.

Неатэнія ўяўляе сабою важны з пункту гледжання эвалюцыі працэс, бо пры ёй адбываецца страта цвёрдай спецыялізацыі, у большай ступені характэрнай для канчатковых стадый развіцця, чым для лічынкавых.

У шырокім сэнсе пад неатэніяй (ювенілізацыяй) таксама разумеецца праява ў сталых асобін рыс, у іншых умовах (раней у таго ж віду, у роднасных відаў, у іншых папуляцыях) уласцівых дзіцячым асобінам. Напрыклад, чалавек (Homo sapiens) адрозніваецца ад чалавекападобных малпаў структурай валасянога покрыва (вобласці авалосення ў чалавека супадаюць з такімі ў плода чалавекападобных малпаў), а таксама познім акасцяненнем (у тым ліку і чэрапа). Няпоўнае акасцяненне — ювенільная характарыстыка. Дзякуючы позняму акасцяненню чэрапа змяншаюцца абмежаванні на рост мозга.

Акрамя таго, ёсць гіпотэза, што макраэволюцыя групы хордавых звязана з неатэніяй. Прадстаўнікі падтыпу бесчарапных (Acrania) падобныя па арганізацыі з лічынкамі прадстаўнікоў падтыпу абалоннікаў (Tunicata). Магчыма, бесчарапныя ўзялі пачатак ад продкаў, падобных з абалоннікамі, у выніку неатэніі. Бесчарапныя — больш прымітыўная група ў параўнанні з трэцяй групай хордавых — хрыбетнымі (Vertebrata).

Пераход у раслін шэрага груп ад дрэвападобных формаў да травяністых, г.зн. выпадзенне канчатковых стадый развіцця, таксама завецца неатэніяй і выклікае павелічэнне эвалюцыйнай пластычнасці. Прыкладам неатэніі лічыцца таксама спрашчэнне гаметафіту ў шэрагу папарацьпадобныя — насенныя расліны, а таксама рэдукцыя спарафіту ў мохападобных пры захаванні ў абодвух выпадках рэпрадуктыўных функцый.

Літаратура правіць

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров. — М.: Изд-во Советская Энциклопедия, 1989.