Невель (Пінскі раён)
вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
Вёска
Невель Аўтобусны прыпынак
| ||||||||||||||||||
Не́вель[1] (трансліт.: Nievieĺ, руск.: Невель) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на шашы Р147, на мяжы з Украінай. Уваходзіць у склад Хойнаўскага сельсавета. У вёсцы знаходзіцца міждзяржаўны памежны пункт пропуску ва Украіну (дазволены праход і праезд толькі грамадзянам Беларусі і Украіны, — на ўкраінскім баку размешчана сяло Прыкладнікі).
ГісторыяПравіць
Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 633 чалавекі ў 153 дварах[2].
У снежні 1942 года і маі 1943 года ў 1941—1944 гадах гітлераўцамі было спалена 150 дамоў, забіта 214 чалавек[2].
Планіровачная структураПравіць
Вёска мае дзве вуліцы.
ІнфраструктураПравіць
Працуе крама.
ТранспартПравіць
У вёсцы знаходзяцца прыпыначны пункт аўтобуснага маршруту Пінск—Семехавічы, а таксама канцавы прыпыначны пункт аўтобуснага маршруту Пінск—Невель.
НасельніцтваПравіць
- 352 чалавекі (па перапісу 2009 года).
Цікавыя фактыПравіць
- Праезд у суседнюю вёску Семехавічы магчымы толькі грамадзянам Беларусі праз тэрыторыю Украіны (маецца своеасаблівы тэрытарыяльны «апендыкс» Украіны, які заходзіць у тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, і пакінуты з часоў СССР), або ў аб'езд — па лясных дарогах.
- У Пскоўскай вобласці Расіі, за 724 кіламетры (па аўтадарозе) ёсць горад з такой жа назвай — Невель.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ 2,0 2,1 Невель (руск.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Невель (Пінскі раён)