Неверагодны Халк (фільм)

фільм 2008 года вытворчасці Marvel Studios ад рэжысёра Луі Летерье

«Неверагодны Халк» (англ.: The Incredible Hulk) — амерыканскі супергеройскі баявік 2008 года пра прыгоды персанажа коміксаў Marvel Халка. З’яўляецца 2-й па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрам фільма выступіў Луі Летэр’е, у галоўнай ролі — Эдвард Нортан.

Неверагодны ХалкM:
The Incredible Hulk
Постар фільма
Жанр баявік[1][2][…], прыгодніцкі фільм[3][2], навукова-фантастычны фільм[d] і супергеройскі фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 112 хв.[19]
Бюджэт 150 млн дол.
Зборы 265 573 859 дол.
Краіна
Мова англійская
Год 2008
Папярэдні фільм Жалезны чалавек
(у храналогіі КСМ)
Наступны фільм Жалезны чалавек 2
(у храналогіі КСМ)
IMDb ID 0800080
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт правіць

Гісторыя доктара Бруса Бэнера, які шукае лекі ад свайго незвычайнага «захворвання», што ператварае яго падчас эмацыйнага стрэсу ў гіганцкага зялёнага монстра Халка. Знаходзячыся ва ўцёках ад войска, якоя імкнецца яго захапіць, Брус амаль знаходзіць лекі, але ўсе намаганні ідуць прахам, калі ў Халка раптам з’яўляецца новы, неверагодна моцны супернік.

Цікавыя факты і будучыня герояў правіць

  • У 2012 годзе выйшла пародыя на гэты фільм — «Неверагодны Балк» (або «Неверагодны Бульк»).
  • Лу Ферыньё — культурыст, які сыграў Халка ў серыяле 1970-х мае эпізодскую ролю апекуна ў фільме. Ён таксама агучыў крыкі Халка.
  • Тадэус Рос стаў Чырвоным Халкам у арыгінальных коміксах.
  • Сэмюэл Стэрнс у коміксах — вораг Халка па імені Лідэр. На гэта намякалі ў канцы фільма.
  • У наступных праектах КСМ ролю Халка (як і Бруса Бэнера) выконвае іншы акцёр — Марк Руфала. Новы Халк быў прадстаўлены на панэлі стужкі «Мсціўцы» на Comic Con International 2010. Змена акцёраў звязана з непрымальнымі паводзінамі Эдварда Нортана на здымачнай пляцоўцы «Неверагоднага Халка» — ён увесь час хацеў дадаць нешта сваё і меў скандал з удзельнікамі здымачнага працэсу.
  • Пасля падзей кароткаметражнага фільма «Кансультант» да праекту Мсціўцы спачатку хацелі ўключыць Мярзоту з-за яго добрага ваеннага мінулага. Агент Колсан вырашыў, што гэта дрэнная ідэя, і адправіў кансультанта да генерала Роса для перамоваў. Ім стаў Тоні Старк, як паказана ў канцы «Неверагоднага Халка».
  • Таксама Мярзоту планавалася паказаць у «Капітан Амерыка: Грамадзянская вайна», бо ён знаходзіўся ў плывучай турме. Замест гэтага ў фільме фігуруе Тадэус Рос, які сыграў ролю дзяржсакратара ЗША. Яшчэ Рос ненадоўга з’яўляўся у «Мсціўцы: Вайна бясконцасці» і «Мсціўцы: Фінал».
  • Фінальная бітва пры Гарлеме была згаданая ў серыяле «Люк Кейдж», падзеі якога таксама адбываліся у гэтым раёне Нью-Ёрка.
  • Бэці Рос не згадвалася і не з’яўлялася ў наступных фільмах КСМ.
  • Халк з’явіўся ў наступных стужках: «Мсціўцы», «Жалезны чалавек 3» (сцэна пасля тытраў), «Мсціўцы: Эра Альтрона», «Тор: Рагнарок», «Мсціўцы: Вайна бясконцасці», «Капітан Марвел» (сцэна пасля тытраў) і «Мсціўцы: Фінал».

Зноскі

  1. http://www.nytimes.com/2008/06/13/movies/13hulk.html Праверана 11 ліпеня 2016.
  2. а б http://www.nytimes.com/2008/06/13/movies/13hulk.html?_r=0 Праверана 11 ліпеня 2016.
  3. http://www.imdb.com/title/tt0800080/ Праверана 11 ліпеня 2016.
  4. а б в г http://www.bbfc.co.uk/releases/incredible-hulk-film Праверана 11 ліпеня 2016.
  5. а б в г http://stopklatka.pl/film/incredible-hulk Праверана 11 ліпеня 2016.
  6. Kit B. Marvel Studios outlines slew of superhero titles // The Hollywood Reporter / J. MinLA: Penske Media Corporation, 2006. — ISSN 0018-3660 Праверана 10 чэрвеня 2016.
  7. https://www.siamzone.com/movie/m/5061 Праверана 11 ліпеня 2016.
  8. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах ац ач аш аэ аю ая ба бб бв бг бд бе бё бж бз бі бк http://www.imdb.com/title/tt0800080/fullcredits?ref_=tt_ov_st_sm Праверана 11 ліпеня 2016.
  9. а б в г http://www.ofdb.de/film/149784,Der-Unglaubliche-Hulk Праверана 11 ліпеня 2016.
  10. http://decine21.com/peliculas/El-increible-Hulk-12857 Праверана 11 ліпеня 2016.
  11. а б в г д е ё ж https://www.filmaffinity.com/en/film182008.html Праверана 11 ліпеня 2016.
  12. Robert Downey Jr. is Iron Man! — 2008. Праверана 18 красавіка 2016.
  13. Review: 'Hulk' an action-packed pleasureCNN. Праверана 18 красавіка 2016.
  14. Taylor Made: Interview with Copper's Dylan Taylor — 2012. Праверана 18 красавіка 2016.
  15. https://www.linkedin.com/in/ishmorris Праверана 18 красавіка 2016.
  16. http://www.buddytv.com/info/max-topplin-info.aspxBuddyTV. Праверана 18 красавіка 2016.
  17. Cordeiro R. http://rickcordeiro.blogspot.com.es/2010/08/rick-cordeiro-acting-career-part-iv.html — 2010. Праверана 19 красавіка 2016.
  18. http://www.hollywood.com/celebrities/russell-yuen-57529037/hollywood.com. Праверана 19 красавіка 2016.
  19. 'Captain America: Civil War' Will Be the Longest Marvel Studios Film to DateГалівудскі рэпарцёр, 2016. Праверана 19 красавіка 2016.

Спасылкі правіць