Негарэлае

аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Негарэ́лае[3] (трансліт.: Nieharelaje, руск.: Негорелое) — аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Негарэльскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі МінскБаранавічы. Насельніцтва 971 чал. (2010)[2].

Аграгарадок
Негарэлае
Чыгуначная станцыя
Чыгуначная станцыя
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
181 м[1]
Насельніцтва
971 чалавек[2] (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1716
Паштовыя індэксы
222710
Аўтамабільны код
5
Негарэлае на карце Беларусі ±
Негарэлае (Беларусь)
Негарэлае
Негарэлае (Мінская вобласць)
Негарэлае

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца на рацэ Ператуць. За 10 км на паўднёвы захад ад Дзяржынска, за 48 км ад Мінска. Злучаны аўтамабільнымі дарогамі з Мінскам, Дзяржынскам, Баранавічамі, Уздой, Стоўбцамі.

Гісторыя

правіць

Вядомы з XVI стагоддзя як паштовая станцыя на дарозе Менск — Новагародак у Менскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1588 годзе ў складзе Койданаўскага графства Радзівілаў, 18 дымоў, у складзе Койданаўскага графства. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Койданаўскай воласці. У 1794 годзе ў маёнтку Негарэлае было 272 двары, З вінакурні, 2 млыны. У 1800 годзе вёска, фальварак, панскі двор, мост на раку Ператуць, уладанне князя Д. Радзівіла,

У XIX — пачатку XX стагоддзяў належала Чапскім. У 1871 годзе праз Негарэлае прайшла Маскоўска-Брэсцкая чыгунка.

У 1921—1939 гадах савецкая пагранічная станцыя, мела заставу, мытню, кантрольна-прапускны пункт 16-га Дзяржынскага пагранатрада.

З 1924 года ў Койданаўскім раёне, з 1932 года цэнтр сельсавета Дзяржынскага раёна. З 1938 года гарадскі пасёлак у Мінскім, з 1939 года — у Дзяржынскім раёнах. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі тут канцлагер (філіял лагера ў Масюкоўшчыне). З 2009 года пасёлак у складзе Негарэльскага сельскага савета.

Насельніцтва

правіць
  • XX стагоддзе: 1995 год — 1,3 тыс. чал.[4]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 1,0 тыс. чал.; 2009 год — 979 чал. (1 студзеня)[2], 982 чал. (14 кастрычніка, перапіс)[5]; 2010 год — 971 чал.[2]

Эканоміка

правіць

Працуюць завод па вырабе вулляў, лясгас, хлебапекарня, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва, сярэдняя, базавая і музычная школы, дзіцячы сад, кінатэатр, бібліятэка, бальніца, паліклініка, аддзяленне сувязі, гандлёвы цэнтр.

Славутасці

правіць
  • Жылыя дамы (XIX ст.)

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б в г Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. Беларусь 1995.
  5. Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Минская область. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Негарэлае // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 533—534. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

правіць