Незалежная Беларусь

«Незалежная Беларусь» — грамадска-палітычная і літаратурная газета, орган Віленскага беларускага нацыянальнага камітэта. Выходзіла на беларускай мове, у Вільні (3 верасня 1919 — 10 лістапада 1919)[1]. Выходзіла 3 разы на тыдзень. Рэдактары-выдаўцы А. Карабач, а пазней П. Мядзёлка[або К. Мядзёлка?] (з 6-га нумару) і Ф. Аляхновіч. Аддавала асноўную ўвагу актуальным праблемам грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця Заходняй Беларусі. Выйшла 14 нумароў. Забаронена польскай вайсковай цэнзурай.[2][3]

«Незалежная Беларусь»
Тып тры разы ў тыдзень
Рэдактар Аляксандар Карабач, Кастусь Мядзёлка
Заснавана 3 верасня 1919
Спыненне публікацый 10 лістапада 1919
Палітычная прыналежнасць Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня
Мова беларуская
Галоўны офіс Вільня, Вострабрамская вул. 9

Змест правіць

Публікавала весткі з фронту, змагалася за беларускую адукацыю, інфармавала пра дзейнасць беларускіх арганізацый у Адэсе, працу створанай вясной 1919 году ў Горадні Грамады беларускай моладзі, паведамляла пра стварэнне Беларускай вайсковай камісіі на чале з Паўлам Алексюком, фармаванне ў Слоніме аддзелаў беларускага войска пад камандаваннем палкоўніка Гасана Канапацкага. Змяшчала на сваіх старонках мемарыял Беларускай цэнтральнай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны, адозвы і рэзалюцыі Беларускай вайсковай камісіі, інфармацыю пра спыненне дзейнасці Беларускай гімназіі ў Будславе, жыццё беларусаў у Латвіі. Друкавала некаторыя літаратурныя творы Селяніна і Зьмітрака Бядулі, карэспандэнцыю пра дзейнасць беларускага тэатру ў Горадні.

Зноскі

  1. Новая часопісь. // Беларускае жыццё  : часопіс / Францішак Аляхновіч. — Вільня: 7 верасня 1919. — № 12. — С. 5.
  2. Турук, с.67[удакладніць]
  3. ЭнГістБел, Т.5. с.318. Ліс А.

Спасылкі правіць