Нейлон
Нейло́н (англ.: nylon) — сямейства сінтэтычных поліамідаў , якія выкарыстоўваюцца пераважна ў вытворчасці валокнаў.
Нейлон | |
---|---|
Дата адкрыцця | 1935 |
Ultimate tensile strength | 50 MPa |
Модуль Юнга | 3 ± 1 gigapascal |
Thermal diffusivity | 0,09 square millimetre per second |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найбольш распаўсюджаныя два віды нейлону:
- полігексаметыленадыпінамід (анід (СССР/Расія), найлон 66 (ЗША)), часта званы ўласна нейлон
- полі-ε-капраамід (капрон (СССР/Расія), найлон 6 (ЗША)).
Вядомыя таксама іншыя віды, напрыклад:
Сінтэз і вытворчасць
правіцьФормула валакна з аніду: [- HN (CH2)6NHOC(CH2)4CO—]n. Анід сінтэзуецца полікандэнсацыяй адыпінавай кіслаты і гексаметылендыяміну. Для забеспячэння стэхіяметрычных адносінаў рэагентаў 1:1, неабходнага для атрымання палімера з максімальнай малекулярнай масай, выкарыстоўваецца соль адыпінавай кіслаты і гексаметылендыяміну (АГ-соль):
Пластмасавыя вырабы могуць вырабляцца з жорсткага нейлону — экалону, шляхам упырсквання ў форму вадкага нейлону пад вялікім ціскам, чым дасягаецца вялікая шчыльнасць матэрыялу.
Уласцівасці і прымяненне
правіцьУ крышталічных участках макрамалекулы нейлонаў маюць канфармацыю плоскага зігзагу з утварэннем з суседнімі малекуламі вадародных сувязяў паміж атамамі кіслароду карбону і атамамі вадароду суседніх амідных груп. З прычыны гэтага нейлоны валодаюць больш высокімі, у параўнанні з поліэфірамі і поліалкенамі фізіка-механічнымі ўласцівасцямі, больш высокай ступенню крышталічнасці (40-60 %) і тэмпературамі шклавання і плаўлення.
Пры павышэнні ступені крышталічнасці нейлонаў іх трывальныя характарыстыкі паляпшаюцца, такое павышэнне крышталічнасці адбываецца і пры халоднай выцяжцы валакна на 400—600 %, арыентацыя макрамалекул ў напрамку выцяжкі, якая адбываецца пры гэтым, вядзе да павышэння крышталічнасці і ўмацавання валакна ў 4-6 разоў.
У прамысловасці нейлон ужываецца для вырабу утулак, укладышаў, плёнак і тонкіх пакрыццяў. Нейлон, нанесены на паверхні, якія падвяргаюцца трэнню, у выглядзе абліцоўвання або тонкапластовага пакрыцця на тонкія металічныя ўтулкі, ўкладышы і карпусы падшыпнікаў, павышае іх эксплуатацыйныя якасці. У падшыпнікавых вузлах трэння ўдзельныя ціскі, дыяпазон рабочых тэмператур прыкладна такія ж, як у бабіту. Нейлон мае нізкі каэфіцыент трэння і нізкую тэмпературу на паверхнях, якія труцца. Каэфіцыент трэння ў нейлону пры працы па сталі без змазкі або пры недастатковай змазцы роўны 0,17-0,20, з алейнай змазкай — 0,014-0,020, з вадой у якасці змазкі — 0,02-0,05. Добрыя антыфрыкцыйныя ўласцівасці дазваляюць ужываць нейлон ў парах трэння без змазкі або пры недастатковай змазцы. Лепшым змазвальным матэрыялам для кампазітаў на аснове нейлону з’яўляюцца мінеральныя алівы, эмульсіі і вада. Пры тэмпературах да + 150 °C на нейлон не ўплываюць мінеральныя алівы, кансістэнтныя змазкі. Ён не раствараецца ў большасці арганічных растваральнікаў, не паддаецца ўздзеянню слабых раствораў кіслот, шчолачаў і салёнай вады.
Нейлоны пры награванні на паветры падвяргаюцца тэрмаакісляльнай дэструкцыі, якая вядзе да зніжэння трывальных характарыстык: пры вытрымліванні на паветры пры тэмпературах +100— +120 °C мяжа трываласці на расцяжэнне зніжаецца ў 5-10 разоў. Дэструкцыя паскараецца пад уздзеяннем ультрафіялетавага выпраменьвання.
Выкарыстоўваецца таксама для вырабу струн некаторых музычных інструментаў як альтэрнатыва традыцыйным струнам жывёльнага паходжання: гітара, калмыцкая домбра, мангольскі марын хуур і некаторыя іншыя.
Гісторыя
правіцьСінтэз 66-манапалімеру (нейлон) упершыню быў праведзены 28 лютага 1935 года У. Карозерсам , галоўным хімікам даследчай лабараторыі амерыканскай кампаніі DuPont . Шырокай грамадскасці пра гэта было абвешчана 27 кастрычніка 1938 года.
Існуе версія, што слова «нейлон» паходзіць ад назваў гарадоў Нью-Ёрк і Лондан (NYLON = New York + London).
Таксама сустракаецца меркаванне, што гэтае слова — абрэвіятура ад New York Lab of Organic Nitrocompounds, аднак дакладных звестак пра гэта няма. У слоўніку Вэбстера паведамляецца, што гэта штучна прыдуманае слова. У этымалагічным слоўніку Дугласа Харпера назва створана кампаніяй DuPont з выпадкова абранага радавога склада nyl- і заканчэння -on, часта ўжытнага ў назвах валокнаў (напрыклад, капрон), зыходна ўзятага з англійскага слова «cotton» («бавоўна»).
Зноскі
- ↑ Харитонов В.М. Полиамидные волокна // Краткая химическая энциклопедия / Ред. кол. И. Л. Кнунянц (отв. ред.) и др. — М.: Советская Энциклопедия, 1965. — Т. 4. Пирометаллургия—С.
Літаратура
правіць- Андреева Р. П. Нейлон // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 256. — ISBN 5-86617-030-2.