Некропаль каля Крамлёўскай сцяны

мемарыяльныя могілкі ў Маскве

Некропаль каля Крамлёўскай сцяны — мемарыяльныя могілкі ў Маскве на Краснай плошчы ля Крамлёўскай сцяны, якая служыць калумбарыем для урнаў з прахам. Месца пахавання дзяржаўных, партыйных і ваенных дзеячаў СССР, удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. У 1920—1930-я тут таксама хавалі замежных камуністаў-рэвалюцыянераў, напрыклад, пісьменніка і журналіста Джона Рыда, заснавальніка кампартыі Японіі Сэна Катаяму, рэвалюцыянерку Клару Цэткін, нямецкага палітыка Фрыца Гекерта і іншых.

Славутасць
Некропаль каля Крамлёўскай сцяны
55°45′14″ пн. ш. 37°37′10″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1917
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710345000№ 7710345000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 1974 года некропаль ахоўваецца дзяржавай як помнік культуры. Ён з’яўляецца аб’ектам Службы каменданта Маскоўскага Крамля.

Перанос некропаля правіць

Упершыню тэма ліквідацыі пахаванняў узнімалася ў 1953 годзе Саветам міністраў і ЦК КПСС, якія прынялі адпаведную пастанову. Прах тых, хто спачываў ля сцяны і целы Леніна і Сталіна, планавалі перанесці ў праектаваны Пантэон, але праект закрылі[1].

У 2013 годзе, калі ў Мыцішчах адкрылі Федэральны ваенны мемарыял «Пантэон абаронцаў Айчыны», гаварылася пра магчымасць пераносу астанкаў з некропаля ля Крамлёўскай сцяны на гэтыя могілкі і аб стварэнні спецыяльнага калумбарыя[2]. Асноўная складанасць пераносу астанкаў грунтуецца на федэральным законе, які забараняе перапахаванне без згоды сваякоў, а ў комплекс некропаля ўваходзяць брацкія магілы з людзьмі, якія не ідэнтыфікаваны. Таксама некаторыя нашчадкі пахаваных ля сцяны выступалі супраць пераносу ў Мыцішчы, мяркуючы, што гэта магло выклікаць незадаволенасць грамадства. Пры гэтым, напрыклад, нашчадкі Канстанціна Ракасоўскага «даўно просяць дазволу на перапахаванне яго астанкаў на Новадзявочых могілках Масквы, дзе пахаваны яго жонка і дачка.[3].

Зноскі

Спасылкі правіць