Ненецкая мова
Нене́цкая мова (саманазва: ненэцяʼ вада) — самадыйская мова. Родная мова ненцаў. Агульная колькасць носьбітаў (2010 г.) - 21 926 чал.[1]
Ненецкая мова | |
---|---|
![]() | |
Саманазва | Ненэцяʼ вада |
Краіны | Расія |
Рэгіёны | Паўночная Еўропа, Паўночная Сібір |
Афіцыйны статус | Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Ненецкая аўтаномная акруга |
Агульная колькасць носьбітаў | 21926 |
Статус | ёсць пагроза знікнення[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | кірыліца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | нен 482 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | yrk |
WALS | ntu |
Ethnologue | yrk |
Linguasphere | 41-CAA-aa |
IETF | yrk |
Glottolog | nene1251 |
![]() |
Ненецкая мова мае 2 асноўныя дыялекты — тундравы і лясны. На тундравым размаўляе большасць ненцаў. На лясным — невялікая група ў паўднёвых раёнах Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Для ненецкай мовы характэрны суфіксальная аглютынацыя, адрозненне трох лікаў, склонавае афармленне четырохчленнай серыі мясцовых склонаў ("дзе", "куды", "адкуль", "па якім месцы"), проціпастаўленне трох тыпаў дзеяслоўнага змянення (суб'ектнага, аб'ектнага і рэфлексіўнага), шырокае выкарыстанне канструкцый з нефінітнымі формамі дзеяслова, ужыванне пасляскладаў, прынцып "кіраваны член перад кіраўніком" як аснова парадку слоў, у большасці выпадкаў - забарона галосных у пачатку слова[2].
Пісьмовасць з 1932 г. на аснове лацінскай графікі. З 1937 г. — на аснове кірыліцы.
Ненецкая мова мае афіцыйны статус у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, Ненецкай аўтаномнай акрузе Расійскай Федэрацыі. Абмежавана выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі. Выкладаецца ў школах.
Для паляпшэння артыкула пажадана |