Няпарнакапытныя

(Пасля перасылкі з Непарнакапытныя)

Няпарнакапытныя, няпарнапальцыя (Perissodactyla) — атрад расліннаедных млекакормячых.

Няпарнакапытныя

Белы насарог (Ceratotherium simum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Perissodactyla (Owen, 1848)

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180687
NCBI  9787
EOL  1667
FW  42980

Вядомы з эацэну (каля 60 млн г. назад). Адрозніваюць 9 выкапнёвых і 3 сучасныя сямействы: коневыя, насарогавыя, тапіравыя; 6 родаў, 16 відаў.

Апісанне правіць

 
Конскі капыт

Даўжыня 1,8—5 м, маса ад 180 кг да 5 т. На нагах 1 або 3 пальцы (на пярэдніх зрэдку 4). Найбольш развіты трэці, сярэдні, палец, які заканчваецца капытом.

Дзікія віды пашыраны ў Азіі, Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы, свойскія (коневыя) — на ўсёй сушы. Жывуць у розных ландшафтах, паасобна або невялікімі статкамі.

Палігамы. Нараджаюць звычайна 1 дзіцяня.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Самусенка Э. Няпарнакапытныя // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.