Нерэіда (спадарожнік Нептуна)

Нерэі́да (стар.-грэч.: Νηρεΐς) — спадарожнік Нептуна, адкрыты 1 мая 1949 года Джэрардам Койперам. Спадарожнік названы ў гонар нерэід — марскіх німф з грэчаскай міфалогіі. Дыяметр Нерэіды 340 км, гэта трэці па велічыні спадарожнік Нептуна. Яе арбіта мае адзін з самых вялікіх эксцэнтрысітэтаў сярод спадарожнікаў Сонечнай сістэмы (0,75), яе адлегласць да Нептуна вагаецца ад 1,4 млн км да 9,6 млн км (у сярэднім 5,5 млн кіламетраў). Высокі эксцэнтрысітэт арбіты гаворыць пра тое, што спадарожнік, магчыма, з'яўляецца астэроідам, захопленым Нептунам, ці аб'ектам пояса Койпера. Доўгі час Нерэіда лічылася самым аддаленым спадарожнікам Нептуна.

Нерэіда
спадарожнік Нептуна
Першаадкрывальнік Джэрард Петэр Койпер
Дата адкрыцця 1 мая 1949
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 9623700 км
Эксцэнтрысітэт 0,7512
Перыяд абарачэння 360,1362 сутак
Нахіл арбіты 27,6° (да плоскасці экліптыкі)
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 340 км
Сярэдні радыус 5513400 км
Маса 3,1×1019 кг
Шчыльнасць 1,5 г/см³
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі 11 гадз 31 хв
Альбеда 0,14
Тэмпература паверхні 51 K
Нерэіда і Нептун на заднім плане (малюнак мастака)

У 1989 годзе міма Нептуна на адлегласці 4,7 млн км пралятаў зонд Вояджэр-2. На такой вялікай адлегласці атрымаць падрабязныя здымкі Нерэіды не атрымалася. Нерэіда застаецца адным з самых малавывучаных спадарожнікаў Нептуна.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

Нерэіда на сайце NASA Архівавана 26 жніўня 2009.