Несапраўдны вакуум

Несапраўдны вакуум — стан ў квантавай тэорыі поля, які не з'яўляецца станам з глабальна мінімальнай энергіяй, а адпавядае яе лакальнаму мінімуму. Такі стан стабільны на працягу пэўнага часу (метастабільны), але можа "тунэляваць" у стан сапраўднага вакууму.

Скалярнае поле φ ў стане несапраўднага вакууму. Энергія E вышэй, чым у стане сапраўднага вакууму (асноўны стан), але патэнцыйны бар'ер перашкаджае пераходу поля. Такім чынам, пераход магчымы толькі пры высокай энергіі поля або шляхам квантавамеханічнага тунэлявання

Гл. таксама правіць