Несвіло

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Несвіло́[1] (трансліт.: Niesvilo, руск.: Несвило) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўнач ад Брэста, 10 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Вёска
Несвіло
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 34 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 16
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212846051
Несвіло на карце Беларусі ±
Несвіло (Беларусь)
Несвіло
Несвіло (Брэсцкая вобласць)
Несвіло

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы).

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Вялікая Курніца. У 1870 годзе адносілася да Чарнакоўскай сельскай грамады. У 1890 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета, працавалі 2 ветраныя млыны.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. Да 3 чэрвеня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнеўскага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 65 сялянскіх душ (1858)
  • 18 двароў, 98 жыхароў (1897)
  • 93 жыхары (1905)
  • 6 двароў, 39 жыхароў (1921)
  • 86 жыхароў (1959)
  • 83 жыхары (1970)
  • 19 гаспадарак, 47 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 чэрвеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць