Нестандартный вариант

(Пасля перасылкі з Нестандартны варыянт)

«Нестандартный вариант» (бел.: Нестандартны варыянт) — беларускі рэп-гурт з Барысава (Мінская вобласць), заснаваны ў 1999 годзе.

Нестандартный вариант
Жанр рэп
Гады 8 красавіка 19995 лістапада 2011
Краіна  Беларусь
Горад Барысаў
Мова песень руская, беларуская
Лэйбл West Records
Склад Міх
Базыль
Былыя
ўдзельнікі
Агурок
Кузэн
DJ Шлаг
www.nestanda.com

Гісторыя правіць

1999 правіць

Гурт утварыўся ўвосень 1998 года ў Барысаве. Першы выступ адбыўся ў мінскім клубе «Cosmopolitan» 8 красавіка 1999 года. Гэтая дата лічыцца днём нараджэння гурта. Удзельнікамі гурта ў той час былі: Базыль «Базыль» Садкоўскі, Дзмітрый «Кузэн» Кручок, Аляксандр «DJ Шлаг» Шалягін, Дзмітрый «Міх» Міхневіч і, самы малодшы Павел «Агурок» Кульша, якому тады было ўсяго 14 гадоў.

Улетку 1999 года «Кузэна» забіраюць у войска, а «Агурок» быў змушаны пакінуць гурт, з-за канфліктаў з бацькамі. Гурт працягвае працаваць утрох. Базыль паступае ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт на дзённае аддзяленне і пераязджае ў Мінск. Міх паступае ў той жа БНТУ на завочнае аддзяленне і ўладкоўваецца на працу слесарам у прэсавы цэх Мінскага трактарнага заводу. DJ Шлаг застаецца працаваць у Барысаве.

12 лістапада 1999 года гурт выпускае дэбютны live-альбом «Не по Госту», запісаны ў дамашніх умовах, як рэпетыцыйнае дэма. Афіцыйны тыраж склаў усяго 50 касет. Адначасова гурт пачынае актыўную канцэртную дзейнасць па гарадах Беларусі.

На фэсце «Хіп-Хоп Нацыя 1999», які праходзіў у мінскім клубе «Рэзервацыя», гурт атрымаў намінацыю «Лепшая маладая рэп-група».

2000 правіць

2000 год «Нестандартны Варыянт» правёў сумесна з прадзюсарам Аляксеем Воранавым (пазней прадзюсар гурта «Краски»). У гэтым жа годзе Аляксей Воранаў выпусціў першы ў гісторыі зборнік беларускай рэп-музыкі «Beat Sound #1», у якую ўвайшоў першы студыйны трэк «Нестандартнага Варыянту» — «Легче Станет».

На фэсце «Хіп-Хоп Нацыя 2000» група становіцца «Лепшай рэп-групай году».

У верасні 2000 гурт упершыню выступіў за межамі Беларусі — на найбуйнейшым хіп-хоп фэсце былога СССР — «Adidas Streetball Challenge 2000», які праходзіў у Маскве. Там рэперы пазнаёміліся з такімі расійскімі і ўкраінскімі камандамі, як: Каста, ЮГ, ТНМК, Дерево Жизни, D.O.B., Многоточие і іншымі.

Гурт упершыню прымаў удзел у эфірах моладзевых тэле- і радыёпраграм.

У сувязі з тэрміновай службай у войску гурт пакідае DJ Шлаг.

20012003 правіць

Гурт спыняе працу з Аляксеем Воранавым і знаёміцца з гукарэжысёрам Алегам Воранавым, і разам з ім на студыі «Скат» запісваюць некалькі трэкаў для альбома «Не как Все...». Аднымі з першых былі запісаныя «Бомж», «Холод» і «Не Последнее Слово».

У 2001 годзе ў гурт вяртаецца DJ Шлаг і пераязджае ў Мінск. Сумесна з Міхам пачынаецца праца над трэкам «Проездной».

У 2002 годзе гурт праходзіць конкурсныя адборы і атрымлівае запрашэнне на ўдзел у двух найбуйнейшых рэп-фестывалях Расіі «Rap Music'2002» (Санкт-Пецярбург) і Украіны «In Da House'2002».

Выходзіць легендарная серыя зборнікаў беларускага рэпу «Хіп-Хоп Нацыя 1, 2, 3», на кожным з якіх быў прадстаўлены трэк гурта «Нестандартный Вариант».

Увосень 2002 года Міхам, сумесна з Фрэйдам «IQ48», Тимо і Small’ам, была створаная Беларуская Рэп Асацыяцыя (БРАТ info), якая была накіраваная на развіццё хіп-хоп (пераважна рэп-музыкі) культуры па ўсёй Беларусі.

Трэкі «Нестандартнага Варыянту» выходзяць на шматлікіх беларускіх, расійскіх, украінскіх і нямецкіх зборніках.

Ідзе праца над сумесным трэкам «Паветраны шар» (рэмікс песні гурта N.R.M.), у якой акрамя гурта «Нестандартный Вариант» прынялі ўдзел: IQ48, і сам Лявон Вольскі.

2009 правіць

У 2009 гурт браў удзел у беларускамоўным праекце «Тузін. Перазагрузка» з перакладам уласнай песні «У небе»[1].

2010—2011 правіць

У 2010 годзе гурт атрымаў «Рок-карону» ў намінацыі «Рэп-праект году»[2], музыкі даюць шматлікія канцэрты, аднак новы матэрыял не пішуць. У ліпені 2010 года музыкі абвясцілі пра творчы адпачынак.[3] Аднак ужо ў наступным годзе гурт спыняе сваё існаванне.[4]

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

Удзел у зборніках правіць

Склад правіць

У асноўны склад гурта афіцыйна ўваходзілі 2 асобы — Дзмітрый «Міх» Міхневіч і Базыль «Базыль» Садкоўскі. На канцэртах з імі выступаў DJ X-Fader.

Зноскі

Спасылкі правіць