Несцерка (аперэта)

(Пасля перасылкі з Несцерка, аперэта)

Несцерка — музычная камедыя кампазітара Р. Суруса па п'есе Несцерка Віталя Вольскага, пастаўлена ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры ў 1980 рэжысёрам Б. Уторавым. Мастаком, які афармляў спектакль, быў Б. Герлаван, музычны кіраўнік і дырыжор І. Абраміс, хормайстар Н. Андросава[1], балетмайстар С. Дрэчын[2].

Несцерка
Жанр аперэта
Заснаваны на Несцерка
Аўтар лібрэта Віталя і Артура Вольскіх
Кампазітар Р. Сурус
Дырыжор Віталь Вольскі і Артур Вольскі
Мастак-пастаноўшчык Барыс Федасеевіч Герлаван
Краіна БССР

Апісанне правіць

Вырашаны музычны спектакль у стылі батлейкі. Атрымалася своеасаблівае скамарошнае прадстаўленне «тэатра ў тэатры»[1].

Музыка правіць

Матэрыял п'есы дазволіў кампазітару выкарыстаць інтанацыйны лад беларускай народнай песні, формы народнага музыцыравання. Аўтар музыкі і цытуе сапраўдны фальклорны матэрыял (у сцэне вянчання і харавых фіналах 1-га і 2-га актаў) і пераасэнсоўвае яго. Народна-песенныя і танцавальныя інтанацыі, у адпаведнай гармананічнай афарбоўцы і аркестроўцы, нярэдка гучаць па-эстраднаму, што, аднак, не парушае агульнай стылістыкі музычнага кантэксту[1].

Акцёры правіць

Зноскі

Спасылкі правіць