Несцер Фёдаравіч Сакалоўскі
Несцер (Нестар) Фёдаравіч Сакалоўскі (9 лістапада 1902, в. Вешкі, Бярозкаўскі сельсавет, Докшыцкі раён — 13 лістапада 1950) — беларускі кампазітар, хормайстар, фалькларыст. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Несцер Фёдаравіч Сакалоўскі | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 9 лістапада 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 1950 (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, хормайстар, фалькларыст |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
У 1926—1931 акцёр і хормайстар БДТ-3[1]. Скончыў Мінскі музычны тэхнікум (1931, клас кампазіцыі М. Аладава)[2]. У 1932—1935 вучыўся ў Беларускай кансерваторыі. У 1931—1937 гг. кіраўнік самадзейных хораў[2]. Адзін з арганізатараў і хормайстар (1937-41) Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З 1944 начальнік аддзела мастацкай самадзейнасці Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР, з 1946 старшы рэдактар рэдакцыі музычнай літаратуры Белдзяржвыдавецтва[1].
ТворчасцьПравіць
Аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР (словы М. Клімковіча), песень на словы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, А. Русака, М. Машары, М. Чарота, А. Якімовіча і іншых, інструментальных мініяцюр, вакальных сюіт на тэмы беларускіх народных песень[1][2]. Найбольш папулярная «Песня пра Нёмане» (словы А. Астрэйкі). Запісаў і апрацаваў больш за 500 песень (у тым ліку «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок», «Чаму зязюля не кукавала») і інструментальных найгрышаў[1][2].
ПамяцьПравіць
Імя Н. Ф. Сакалоўскага прысвоена Гомельскаму каледжу мастацтваў[1].
Яму прысвечана кніга І. Г. Нісневіча «Кампазітар Нестар Сакалоўскі» (Мн., 1969).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Жураўлёў Дз. М., Слабодчыкава Т. Г. Сакалоўскі Несцер Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 87. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- Нісневіч І. Г. Кампазітар Нестар Сакалоўскі.—Мн., 1969
- И песня и слово // Народнае слова. — 1998. — 13 студз. — С. 3.
- Сакалоўскі Нестар Фёдаравіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 636.
СпасылкіПравіць
- Канцэрт-прысвячэнне: да 115-годдзя з дня нараджэння Несцера Сакалоўскага Архівавана 27 мая 2021. // Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі
- Несцер Фёдаравіч Сакалоўскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»