Баброўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Несінскі сельсавет)

Бабро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Баброва.

Баброўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Лепельскі раён
Уключае 33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Баброва
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 273
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Несінскі сельсавет у складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Несіна. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прудкоўскага сельсавета[1]. 26 сакавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Баброва, сельсавет перайменаваны ў Баброўскі[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сушанскага сельсавета (14 населеных пунктаў: вёскі Атокі, Батукалава, Варашкі, Гаравыя, Двор Суша, Заазёрная, Завадзіна, Загорцы, Замошша, Заслаўкі, Зямцы, Мішулькі, Суша і Хвашчова)[3]. 24 снежня 2009 года скасавана вёска Мішулькі[4], 29 снежня 2015 года — вёска Падаліца[5], 27 снежня 2018 года — вёска Пагарэлае[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1273 чалавекі[7], з іх 92,2 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 1,3 % — украінцы[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Решение Лепельского районного Совета депутатов от 24 декабря 2009 г. № 140 Об упразднении сельского населенного пункта
  5. Решение Лепельского районного Совета депутатов от 29 декабря 2015 г. № 74 Об упразднении сельского населенного пункта Лепельского района
  6. Об упразднении сельского населенного пункта Лепельского района Решение Лепельского районного Совета депутатов от 27 декабря 2018 г. № 39
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.