Нефрыт (захворванне)

(Пасля перасылкі з Нефрыт, захворванне)

Нефрыт — група запаленчых захворванняў нырак з розным этыёпатагенезам, кожнае з якіх мае сваю патамарфалагічную і клінічную спецыфіку. Да нефрыту адносяцца лакальныя або дыфузныя праліфератыўныя або дэструктыўныя працэсы, якія ўцягваюць нырачныя клубочкі, канальчыкі або інтэрстыцыяльную нырачную тканку. Па паходжанні адрозніваюць першасныя нефрыты (першасная паталогія нырак) і другасныя нефрыты (якія ўзнікаюць у сувязі з іншым паталагічным працэсам - цукровым дыябетам, амілаідозам, сістэмнымі захворваннямі злучальнай тканкі, міеломнай хваробай і інш.)

Нефрыт
МКБ-10-КМ N08 і N05
МКБ-9-КМ 583.89[1], 583.7[1] і 583.9[1]
MeSH D009393
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.