«Не капітуляцыі!» (укр.: Ні капітуляції!) — пратэстныя акцыі ва Украіне супраць палітыкі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага па ўрэгуляванні ўзброенага канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. Удзельнікі акцый лічылі рэалізацыю Мінскіх пагадненняў па «формуле Штайнмаера» капітуляцыяй перад Расіяй.

Не капітуляцыі!
Дата 1 кастрычніка — снежань 2019
Месца  Украіна
Прычыны рашэнне Прэзідэнта У. Зяленскага ўзгадніць «формулу Штайнмаера» як спосаб рэалізацыі Мінскага пагаднення
Бакі канфлікту
Слуга народу
Апазіцыйная платформа—За жыццё
Ветэраны і валанцёры АТА
нацыяналістычныя арганізацыі і партыі

Перадумовы правіць

1 кастрычніка 2019 года расійскія СМІ абвясцілі, што ўкраінская дэлегацыя падпісала формулу Штайнмаера на чарговым пасяджэнні Трохбаковай кантактнай групы[1].

Праз некалькі гадзін офіс прэзідэнта Украіны анансаваў тэрміновы брыфінг. На брыфінгу Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Украіна ўзгадніла так званую формулу Штайнмаера па выбарах у Данбасе, па якіх прадугледжваецца вывад любых[2] войскаў з Данецкай і Луганскай абласцей і правядзення там выбараў[3].

СМІ ў самаабвешчаных рэспубліках Данбаса заявілі, што падпісанне дамоўленасцей — «гэта перамога ДНР і ЛНР над Украінай»[4]. У Расіі таксама станоўча ацанілі падпісанне формулы Штайнмаера[5].

Храналогія падзей правіць

Ужо праз некалькі гадзін пасля заявы пад Офісам прэзідэнта Украіны і на Майдане Незалежнасці сабраліся спантанныя акцыі пратэсту супраць узгаднення «формулы Штайнмаера» і «капітуляцыі Украіны»[6]. У гэты дзень акцыі адбыліся таксама ў Дняпры[7], Львове[8] і Харкаве[9] .

У ноч на 2 кастрычніка акцыі пратэсту супраць падпісання «формулы Штайнмаера» адбыліся ў Запарожжы[10] і Чаркасах[11]. Раніцай — акцыя пад Вярхоўнай Радай Украіны ў Кіеве[12][13]. Увечары — шматлюдны шматтысячны мітынг у Кіеве[14][15]. Таксама на працягу дня пратэсты ахапілі шэраг іншых гарадоў. Львоўскі і Тэрнопальскі[16][17] абласныя саветы прынялі рашэнні па асуджэнні «формулы Штайнмаера».

Тры фракцыі Вярхоўнай Рады («Голас», «Еўрапейская Салідарнасць» і «Бацькаўшчына») узгаднілі сумесную прапанову да прэзідэнта Украіны асабіста праясніць ў парламенце сваю пазіцыю адносна рэінтэграцыі Украіну тэрыторый ДНР і ЛНР. Пра гэта ад імя трох фракцый заявіў народны дэпутат Сяргей Рахманінаў[18][19][20].

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Російські ЗМІ заявили, що Україна підписала «формулу Штайнмаєра»
  2. Якщо там будуть будь-які війська — виборів не буде, — Зеленський про формулу Штайнмаєра
  3. Зеленський несподівано скликав брифінг — трансляція
  4. «Самоопределение Донбасса», «победа ДНР». Що побачили пропагандистські ресурси в підписаній «формулі Штайнамєра»
  5. «Серйозний успіх Москви»: у Росії радіють через підписання Україною «формулі Штайнамєра»
  6. «Ні капітуляції». У Києві відбулися акції протесту проти затвердження «формули Штайнмаєра». theBabel. 01.10.2019
  7. Дніпряни під стінами управління СБУ провели акцію проти «формули Штайнмаєра». UA: Дніпро. 02.10.2019
  8. У Львові підтримали протестну акцію проти «формули Штайнмаєра» (фото). varta1. 02.10.2019
  9. Слідом за Києвом у Львові, Харкові та Маріуполі люди вийшли на протести проти «формули Штайнмаєра». ТСН, 1+1. 02.10.2019
  10. Формула Штайнмайєра: жителі Запоріжжя вийшли на протест. НВ. 02.10.2019
  11. У Черкасах вночі протестували проти формули «Штанмайєра» (Фото)(недаступная спасылка). Дзвін. 02.10.2019
  12. «Формула Штайнмаєра», євробляхи та ринок землі: під Радою мітингують активісти. Укрінформ. 02.10.2019
  13. «Іде пряма капітуляція»: під Радою триває мітинг проти «формули Штайнмаєра» — включення. 5 канал. 02.10.2019
  14. Мітинг проти підписання «формули Штайнмаєра» розпочався на Майдані Незалежності (Відео). Україна молода. 02.10.2019
  15. Кілька тисяч людей мітингують під стінами Офісу президента України. [ЮРадіо Свобода. 02.10.2019
  16. Тернопільська облрада визнала «формулу Штайнмаєра» незаконною. Прямий. 02.10.2019
  17. У Тернополі і Львові обласні ради ухвалили заяви проти капітуляції, у Чернівцях відбулися зборами в ОДА і мітингом (+виступ освітянки та волонтерки Галини Абрам'юк). buknews. 02.10.2019
  18. Три фракції хочуть, щоб Зеленський в Раді особисто розповів про плани на Донбас // pravda.com.ua, Середа, 2 жовтня 2019, 18:42
  19. «Формула Штайнмаєра»: «Голос» вимагає скликати закрите засідання Верховної Ради з участю Зеленського // radiosvoboda.org, 02 жовтня 2019, 14:48
  20. Опозиція у Раді вимагає від Зеленського пояснень щодо домовленостей у Мінську // dw.com, Валерій Сааков, 02.10.2019

Спасылкі правіць