Нзінга Нкуву
Жуан Конга I (Жуан I Кангалезскі; парт. João I dо Congo; аўтах.: Нзінга Нкуву/ Nzinga a Nkuwu або Nkuwu Nzinga) — чацвёрты (у некаторых крыніцах пяты) па ліку кіраўнік сярэднявечнага Каралеўства Конга, які кіраваў паміж 1470—1509 гадамі.
Нзінга Нкуву | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
1440 |
||||||
Смерць |
чэрвень 1506[1] |
||||||
Род | Kilukeni[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | конга: Zinga Ancu | ||||||
Бацька | Нкуву а Нтыну[d] | ||||||
Жонка | Leonor Nzinga Nlaza[d] | ||||||
Дзеці | Афонсу I | ||||||
Веравызнанне | Kongo religion[d] |
Менавіта ён стаў першым афіцыйна хрысціянскім манархам Цэнтральнай Афрыкі. Кароль Конга устанавіў першыя кантакты з партугальскімі маракамі пад камандаваннем Дыёгу Кана. Партугальцы прадавалі афрыканцам агнястрэльную зброю, прамысловыя тавары, а ў абмен атрымлівалі рабоў і слановую косць.
3 мая 1491 года Нзінга Нкуву, яго сям’я і світа прынялі каталіцтва. Нзінга Нкуву атрымаў імя Жуан, яго жонка — Элеанора, а сын — Афонсу. Гэта імёны партугальскага караля, яго жонкі і сына.