Новадзевяткавіцкі сельсавет
Новадзевя́ткавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Новадзевяткавічы. Плошча сельсавета складае 152 км².
Новадзевяткавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Слонімскі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Новадзевяткавічы |
Дата ўтварэння | 22 ліпеня 1966 |
Насельніцтва (2019) | 1 355 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 22 ліпеня 1966 года ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці БССР у складзе 13 населеных пунктаў: 7 населеных пунктаў Масілавіцкага сельсавета (Галяны, Кошлавічы, Мірная, Нова-Дзевяткавічы, Падгорцы, Старыя Дзявяткавічы, Шыганы) і 6 населеных пунктаў Глоўсевіцкага сельсавета (Акунінава, Баравікі, Вяценюўка, Коласава, Партызанаўка і Сяркі)[1]. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Масілавіцкага сельсавета[2].
Склад
правіцьУ яго склад уваходзіць 27 населеных пунктаў: тры аграгарадкі Новадзявяткавічы, Сасноўка, Партызанаўка, вёскі: Галяны, Шыганы, Кашловічы, Старадзявяткавічы, Яруцічы, Падлессе, Урач, Гарбачы, Грынкоўшчына, Мізгіры, Балты, Малы Галік, Попкі, Масілавічы, Прыхілы, Сяркі, Акунінава, Заводны Лес, Коласаса, Веценеўка, Баравікі, Прадзелкі, Кісялі. Адміністрацыйным і культурна-гаспадарчым цэнтрам з'яўляецца аграгарадок Новадзявяткавічы, размешчаны ў 25 кіламетрах ад раённага цэнтра г. Слонім.
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2017 чалавек[3], з іх 91,4 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 1,6 % — украінцы, 1,4 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 1355 чалавек[5].
Станам на 2015 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1846 чалавек, з іх у працаздольным узросце — 925 чалавекі, пенсіянераў — 669 чалавек, маладзейшых за працаздольны ўзрост — 252 чалавекі.
Эканоміка і інфраструктура
правіцьАсноўная частка насельніцтва працуе ў Слонімскім раённым унітарным сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Новадзявяткавічы». Працуюць тры дзяржаўныя ўстановы адукацыі: дзяржаўная ўстанова адукацыі «Новадзявяткавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Новадзявяткавіцкі яслі-сад Слонімскага раёна», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс Партызанаўскі яслі-сад-базавая школа».
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.