Новакузнецкая (станцыя метро)
«Новакузнецкая» (руск.: Новокузне́цкая) — станцыя Замаскварэцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Тэатральная» і «Павялецкая». Знаходзіцца на тэрыторыі раёна «Замаскварэчча» Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі горада Масквы. Сваю назву атрымала ад Новакузнецкай вуліцы, побач з якой размешчана. «Новакузнецкая» пабудавана па праекце архітэктараў Івана Таранава і Надзеі Быкавай і мае багаты інтэр’ер. Канструкцыя станцыі — пілонная трохскляпеністая глыбокага залажэння. Адкрыта 20 лістапада 1943 года (трэцяя чарга будаўніцтва) адначасова са станцыяй «Павялецкая» на дзеючым участку «Плошча Свярдлова» (цяпер «Тэатральная») — «Завод ім. Сталіна» (цяпер «Аўтазаводская»). Аб’ект культурнай спадчыны народаў Расіі рэгіянальнага значэння.
«Новакузнецкая» руск.: Новокузнецкая | |
---|---|
Замаскварэцкая лінія | |
Маскоўскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 20 лістапада 1943 |
Архітэктары | Ivan Taranov[d][1] і Nadezhda Bykova[d][2] |
Пераходы на станцыі | Траццякоўская |
Код станцыі | 031 і Нк |
Суседнія станцыі | Павялецкая і Тэатральная (станцыя метро, Масква) |
![]() |
Замаскварэцкая лінія
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
«Новакузнецкая» звязана пераходамі з абедзвюма заламі станцыі «Траццякоўская», крос-платформеннага перасадачнага вузла Калужска-Рыжскай і Калінінскай ліній.