Новамаскоўск (Украіна)

горад ва Украіне

Новамаскоўск — горад ва Украіне, цэнтр раёна ў Днепрапятроўскай вобласці. Прыстань на рацэ Самара (прыток ракі Дняпро). Заснаваны ў 1650 годзе. 70 547 жыхароў (2011). Чыгуначны вузел.

Горад
Новамаскоўск
укр.: Новомосковськ
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
1672
Першая згадка
1576
Плошча
  • 36 км²
Вышыня цэнтра
62 ± 1 м
Насельніцтва
  • 69 855 чал. (1 студзеня 2022)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
51200–51214
КААТУУ
1211900000
Афіцыйны сайт
nmsk.dp.ua (укр.)
Новамаскоўск на карце Украіны ±
Новамаскоўск (Украіна) (Украіна)
Новамаскоўск (Украіна)
Новамаскоўск (Украіна) (Днепрапятроўская вобласць)
Новамаскоўск (Украіна)

Гісторыя правіць

Першыя паселішчы на тэрыторыі сучаснага Новамаскоўска адносяцца да III тысячагоддзя да н. э. Пры раскопках курганоў ямнай культуры бронзавага стагоддзя археолагі выявілі пахаванне, у якіх знайшлі зброю, крамянёвыя прылады працы, гліняныя ляпныя гаршчкі. У 1932 годзе падчас будаўніцтва жэсцекатальнага завода раскапана і даследавана некалькі курганоў катакомбнай і зрубнай культур (II—I тысячагоддзя да н. э).

Перыяд Запарожскай Сечы правіць

У 17 стагоддзі ў наваколлях і паблізу сучаснага Новамаскоўска запарожскія казакі заснавалі некалькі хутароў-зімоўнікаў. Ужо ў 1672 годзе у Арлоўскім Куте існаваў Самарскі Пустынна-Мікалаеўскі манастыр[2].

У 1688 на беразе Самары, згодна з дадаткам да Пераяслаўскіх артыкулаў, для абароны межаў Расійскай імперыі ад татарскіх набегаў пабудавана крэпасць Нова-Багародск. Пры крэпасці было заснавана паселішча пад назвай Старая Самара. Крэпасць праіснавала да 1711 года, калі па ўмовах Пруцкага міру межы былі адсунутыя на поўнач. У 1736 годзе адноўлена пад назвай Самарскага ретраншамента.

Пасля на зямлі паміж Старой Самарай і кляштарам пачалі вяртацца запарожцы. Яны заснавалі тут слабаду Самарчык або Новаселіцу. Значную частку насельніцтва складалі таксама перасяленцы з Старой Самары. У 1744 г. сенацкі указам адноўлена ўлада Коша Запарожскай Сечы і Новаселіца стала цэнтрам Самарскай Паланкі[3]. У першай палове 18 стагоддзя тут было пабудаванае вартаўнічае ўмацаванне для абароны слабады ад татарскіх нападаў.

У пачатку другой паловы 18 стагоддзя ў Новаселіцы пражывала 9227 жыхароў[2]. Развітае было земляробства, а з часам атрымаў шырокае распаўсюджванне і гандаль.

У жніўні 1774 года ў Старой Самары пад кіраўніцтвам Васіля Журбы былі спробы да паўстання ў падтрымку сялянскага паўстання Емяльяна Пугачова.

Развіццё горада ў 19 стагоддзі правіць

Пасля ліквідацыі Запарожскай Сечы Новаселіца ўвайшла спачатку ў склад Азоўскай губерні. У 1784 годзе ўтворана Кацярынаслаўскае намесніцтва.

Горад Кацярынаслаў І заснавалі ў нізіне, якую часта затапляла падчас паводкі, таму яго перанеслі на высокі правы бераг Дняпра ў масніц, а на яго месцы стварылі павятовы горад Новамаскоўск, цэнтр Новамаскоўскага павета Кацярынаслаўскага намесніцтва. Але па той жа прычыне частых паводак, яго перанеслі ўніз па Самары да Багародзіцкага ретраншамента.

У канцы 18 стагоддзя ў Новамаскоўску фармуецца мясцовае дваранства — былыя казацкія старшыны, талерантныя да ўрада. У 1793 г. палкавы старшына Васіль Сцяпанаў (Чарняўскі) узначаліў дваранства г. Новаселіца.

З 26 верасня 1794 г. па царскага ўказу горад Новаселіца перайменаваны ў Новамаскоўск. Зручнае размяшчэнне горада на рацэ і бліжэйшыя ўрадлівыя землі спрыялі яго росту.

У пачатку 19 стагоддзя Новамаскоўск быў невялікім павятовым горадам, у якім пражывала 7919 жыхароў. Горад меў 1095 драўляных дамоў. Тройчы ў год тут адбываліся кірмашы.

Напярэдадні рэформы 1861 года ў Новамаскоўску пражывала 9786 жыхароў. Асноўную частку эканомікі склаў сельскагаспадарчую вытворчасць. Было некалькі дробных прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці.

У 1824 г. адкрыта першая школа. У 1861 г. дзейнічалі раённае, прыходскае, казённае і яўрэйскае вучылішча. У 1885 г. адкрыта чатырохгадовае земскае рамеснае вучылішча. У ім выкладалі кавальскую, слясарную, цяслярскую справу. У вучылішчы прымалі хлопчыкаў 14 гадоў, якія скончылі народную школу.

Паводле перапісу 1897 года колькасць насельніцтва Новамаскоўска складала 12 900 чалавек.

20 стагоддзе правіць

У кастрычніку 1905 года ў горадзе адбываліся масавыя беспарадкі і страйкі, у сутыкненнях паліцыі і працоўных загінулі 2 чалавекі. Для іх падаўлення было абвешчана ваеннае становішча і ўведзены сотню казакоў і роту салдатаў.

Напярэдадні Першай сусветнай вайны эканамічнае жыццё горада некалькі ажывілася. Гэтаму спрыяла будаўніцтва двух чыгуначных шляхоў ХаркаўХерсон і галіны Паўлаград.

У ходзе рэвалюцыйных і ваенных падзей 1918—1920 гадоў у Новамаскоўску неаднаразова мянялася ўлада. У снежні 1919 года ў Новамаскоўску канчаткова была ўсталяваная савецкая ўлада. Пасля горад увайшоў у склад УССР. У 1923 г. у склад горада ўвайшлі прыгарад Падол, Перавал, Кушчаўка, Чырвоны Кут.

У 1927 годзе адкрылася рэгулярнае аўтобуснае паведамленне з Днепрапятроўскам.

У 1932 г. пачата будаўніцтва найбуйнейшага ў той час у Савецкім Саюзе жэсцекатальнага завода. 28 сакавіка 1935 г. быў уведзены ў эксплуатацыю лістапракатны стан. Завод вырабляў тонкаліставы метал, дэкаратыўны і ацынкаваны дах, белую жэсць і забяспечваў гэтай прадукцыяй абарончыя заводы. На ім працавала да 6000 рабочых.

У 1937 г. у склад горада ўключаны прыгарады Воранаў Кут і Жыватылеў Кут. У тым жа годзе адкрыта шпалапрапітачны завод.

У пачатку 1941 года ў горадзе пражывала 38 800 жыхароў.

У ходзе Вялікай Айчыннай вайны сілы Савецкай Арміі занялі горад 22 верасня 1943 года.

У 1961 г. сяло Кулябоўка ўвайшло ў склад горада. У тым жа годзе жэсцекатальны завод перайменаваны на Металургічны.

У 1963 г. камуністы паўторна зачынілі Свята-Троіцкі сабор і адкрылі там Гісторыка-краязнаўчы музей.

У 1972 г. адкрыты завод жалезабетонных і электратэхнічных вырабаў. У 1973 адкрыта новая швейная фабрыка. У 1977 адкрыта новая мэблевая фабрыка. У 1981 годзе пабудаваны новы аўтавакзал.

У 1988 г. аднавіў дзейнасць Свята-Троіцкі сабор.

Прамысловасць правіць

Заводы: трубны, жалезабетонных вырабаў, хлебакамбінат, мэблевая і швейная фабрыка.

Памятныя мясціны правіць

  •  
    Новамаскоўская (Самарска) сінагога
    Мастацкі музей народнага прыкладнога мастацтва
  • Рэшткі манастыра (17 ст).
  • Троіцкі сабор
  • Сінагога

Зноскі

  1. Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны http://db.ukrcensus.gov.ua/PXWEB2007/ukr/publ_new1/2022/zb_%D0%A1huselnist.pdfКіеў: Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.
  2. а б Материалы для историко-статистического описания Екатеринославской епархии, вып. 1 (руск.)
  3. Памятная книжка Екатеринославской губернии на 1864 год. (руск.)

Літаратура правіць