Новасаматэвіцкі сельсавет
Новасаматэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі з цэнтрам у Новых Саматэвічах.
Новасаматэвіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Касцюковіцкі раён |
Уключае | 21 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Новыя Саматэвічы |
Дата ўтварэння | 24 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2018) | 2 066 |
Плошча | 219,28 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Старшыня сельсавета — Віталь Уладзіміравіч Стральцоў, намеснік старшыні — Дзмітрый Аляксеевіч Цярэшанкаў.
ГісторыяПравіць
4 жніўня 1927 года да Касцюковіцкага раёна быў далучаны Бялынкавіцкі сельсавет скасаванага Бялынкавіцкага раёна.
7 мая 2017 года Бялынкавіцкі сельсавет быў пераназваны ў Новасаматэвіцкі з пераносам адміністрацыйнага цэнтру з Бялынкавічаў у вёску Новыя Саматэвічы[1].
ХарактарыстыкаПравіць
На тэрыторыі сельсавета працякаюць рэкі Бесядзь, Грэбля, Зубр, Сураў, праходзіць аўтамабільная дарога Клімавічы — Касцюковічы — мяжа з Расіяй, а таксама чыгунка Крычаў — Унеча.
Дзейнічаюць 3 сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, 2 лясгасы, чыгуначная станцыя Бялынкавічы.
Адукацыю забяспечваюць 2 сярэднія школы, у адной з якіх размяшчаецца музей Аркадзя Куляшова (вёска Новыя Саматэвічы)[2].
Паводле перапісу насельніцтва 2009 года, беларусы складалі 91.8% насельніцтва сельсавета, рускія — 5.9%, украінцы — 1.6%[3].
Зноскі
- ↑ О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области // 2017
- ↑ Новосамотевичский сельский Совет (руск.) . Касцюковіцкі раённы выканаўчы камітэт (2018). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2019. Праверана 25 чэрвеня 2019.
- ↑ Этнічны склад беларускага насельніцтва ў 2009 годзе