Нове-Места (Прага)

(Пасля перасылкі з Нове-Места, Прага)

Но́ве-Ме́ста (чэшск.: Nové Město — Новы горад) — гістарычны раён Прагі, кадастравы квартал у складзе адміністрацыйных раёнаў Прага 1, Прага 2, і Прага 8. Мае межы з кадастравымі кварталамі Стара-Места, Карлін, Жыжкаў, Вінаграды, Нусле і Вышаград, а таксама Голашавіцы і Сміхаў (мяжа па рацэ). З захаду і поўначы прылягае да ракі Влтава.

Нове-Места
Nové Město

Навамесцкая ратуша
Герб
Герб
Раён Прагі: Прага 1, Прага 2, Прага 8
Плошча: 3,34 км²
Насельніцтва: 28025 чал. (2006)
Паштовы індэкс: 110 00

Нове-Места — адзін з гістарычных пражскіх гарадоў, якія ў 1784 годзе Іосіф II аб'яднаў у адзіны цэнтралізаваны горад (hlavní město Praha).

Назва «Новы горад» не вельмі адпавядае рэчаіснасці. Ён быў заснаваны ў 1348 годзе Карлам IV на месцы яшчэ больш старажытных паселішчаў, і яго гісторыя налічвае больш за 650 гадоў. Раён быў закладзены, каб аб'яднаць Стара-Места і Вышаград.

Гісторыя правіць

Карл IV вырашыў, што Прага стане рэзідэнцыяй імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Гэта быў гістарычны прэцэдэнт, бо да гэтага імператары не мелі пастаяннай рэзідэнцыі. Так можна растлумачыць вялікія маштабы горадабудаўнічых прац у Празе. Карл IV вырашыў пашырыць Прагу, ён заснаваў Універсітэт, павялічыў статус Пражскай дыяцэзіі да архібіскупства[1][2].

Указ пра будаўніцтва Нове-Места быў выдадзены 8 сакавіка 1348, а ўжо 26 сакавіка быў закладзены першы камень, і будаўніцтва пайшло хуткімі тэмпамі[2]. Карл IV усё спланаваў загадзя і ўжо прапрацаваў ідэю. Аўтарам плана мог быць Мацье Араскі, якога Карл IV запрасіў з Францыі. Гэта павінен быў быць чалавек, які быў добра знаёмы з прынцыпамі планіроўкі гарадоў[1].

Выключнасць праекта складаецца не толькі ў памерах (250 га пераўзыходзяць большасць гарадоў тагачаснай Еўропы). Праект вылучаўся велізарнымі плошчамі — 3,8 га Конскі рынак і 8 га Добытчы рынак, што пераўзыходзіць большасць сучасных плошчаў падобнага прызначэння. Выключнай была шырыня вуліц — Жытна і Ечна складалі 27 метраў (45 локцяў), Йіндржышска, Штэпанска, Гібернска — 23 метра. У той час самыя шырокія вуліцы Парыжа або Кёльна ледзь дасягалі 10 метраў шырыні[1].

 
Нове-Места на карце Прагі

Здзіўленне сучаснікаў выклікалі не толькі памеры, але і прадуманы план. Ён павінен быў адпавядаць забудове на беразе Влтавы (Petrská čtvrť). Патрабавалася злучыць Нове-Места і Стара-Места, што вызначала дарогі і размяшчэнне вежаў. На 3,5 км новых гарадскіх сцен пайшло 100000 м² каменя, былі пабудаваны 4 вежы — Пажарная (Poříčská), Горная (Horská), Конская (Koňská) і Свіная (Svinská)[1].

Уся тэрыторыя складалася з трох сектараў. Самым важным лічыўся той, што прылягаў да Вышаграда — цяпер Вышаградская і Спалена вуліцы. Там знаходзілася самая важная плошча (Forum Magnum), цяпер званая Карлавай. Перпендыкулярна да яго ішлі дзве вялікія вуліцы — Ечна і Жытна. Воссю другога сектара быў Конскі рынак з сеткай перпендыкулярных вуліц, якія разбівалі забудову на кварталы. Трэці сектар знаходзіўся каля горада, яго воссю можна назваць Гібернскую вуліцу, якая ішла праз трохвугольны рынак, сёння Сенаважная плошча, які з'явіўся раней. Гэтыя тры сектары былі ўдала звязаны сеткай вуліц, найважнейшыя з якіх Водзічкава і Йінлдржышска, якія перасякаюць Вацлаўскую плошчу. Разам яны злучылі тры галоўных плошчы Нове-Места, а пры іх злучэнні каля Карлавай плошчы знаходзілася Навамесцкая ратуша[1].

На тэрыторыі Нове-Места былі ўзведзены выдатныя храмы і манастыры, сярод якіх можна назваць кармеліцкі кляштар з саборам Марыі Снежнай (1347), бенедыкцінскі кляштар на Слованях (1347), аўгусцінскі кляштар На Горы Карлавай (1350), Манастыр італьянскіх бенедыкцінцаў (1354), кляштар авгусцінак, касцёл Святога Індржыха і Святога Сцяпана. У гэтых будынках Карл IV сабраў узоры розных сярэдневяковых архітэктурных стыляў[1].

Славутасці правіць

 
Танцуючы дом

Зноскі

  1. а б в г д е Jiří Hrůza. Urbanismus světových velkoměst. I díl. Praha. — Praha: Vydavatelství ČVUT, 2003. — 191 с. — ISBN 80-01-02764-3.
  2. а б František Adolf Šubert. Čechy. — Praha, 1880. — 541 с.(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Nové Město pražské. 1348 - 1784. Praha 1998. ISBN 80-85394-19-7.
  • Umělecké památky Prahy 1. Nové Město, Vyšehrad, Vinohrady (Praha 1). Praha 1998. ISBN 80-200-0627-3.
  • Вечерський В. В. Курс історії архітектури країн Східної Європи., К.: АртЕк, 2007
  • Станькова Я., Пехар И., Тысячелетнее развитие архитектуры., М.: Стройиздат, 1987

Спасылкі правіць