Новы Арлеан
Новы Арлеан (англ.: New Orleans, фр.: La Nouvelle-Orleans) — горад ЗША, найбуйнейшы ў штаце Луізіяна, ля ўпадзення Місісіпі у Мексіканскі заліў.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1718 годзе французамі на месцы індзейскага паселішча, названы ў гонар французскага рэгента Філіпа Арлеанскага. З 1722 года адміністрацыйны цэнтр французскай калоніі Луізіяна. З 1762 года пад уладай Іспаніі. У 1803 вернуты Францыі і куплены ЗША у складзе тэрыторыі Луізіяна. У 1805 атрымаў гарадскія правы. У 1812—1849 гадах сталіца штата Луізіяна. У час англа-амерыканскай вайны 8 студзеня 1815 года каля Новага Арлеана адбылася апошняя бітва паміж амерыканскімі і англійскімі войскамі. У грамадзянскую вайну захоплены 24 красавіка 1862 федэральным флотам пад камандаваннем адмірала Д. Фарагута. У ХІХ стагоддзі цэнтр гандлю і буйны марскі порт. Значны працэнт негрыцянскага насельніцтва паўплываў на культурную своеасаблівасць горада. На мяжы XIX і XX стагоддзяў тут узнік новаарлеанскі джаз.
Насельніцтва
правіцьПа перапісе 2000 года ў горадзе было 484 674 жыхароў (з агламерацыяй 1 337 726). Пасля разбуральнага ўрагана «Катрына» ўвосень 2005 года яго насельніцтва скарацілася, па прыблізных ацэнках, больш чым удвая.
|
Адукацыя
правіцьДзейнічае Тулейнскі ўніверсітэт і інш.
Спорт
правіць- Нью-Арлеан Пеліканс, клуб НБА.
Вядомыя асобы
правіць- Сідней Бешэ (1897—1959) — джазавы кларнетыст і сапрана-саксафаніст, адзін з піянераў джаза.
- Махалія Джэксан (1911—1972) — спявачка.
- Трумэн Капотэ — амерыканскі раманіст і драматург.
Зноскі
- ↑ а б https://www.nola.gov/mayor/ Праверана 8 мая 2022.
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
- ↑ а б в United States. Bureau of the Census 2010 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2010. Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ а б https://data.census.gov/cedsci/table?q=United%20States&tid=DECENNIALPL2020.P1 Праверана 21 верасня 2021.
- ↑ а б 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
- ↑ United States Census 2010 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 10 мая 2022.
- ↑ а б в г Бюро перапісу насельніцтва ЗША http://www.census.gov/popest/data/counties/totals/2013/files/CO-EST2013-Alldata.csv
- ↑ http://quickfacts.census.gov/qfd/states/22/22071.html
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
правіць- Адміністрацыя Нью-Арлеана Архівавана 8 лістапада 2005.
- Рэканструкцыя Новага Арлеана (англ.)