Новы Чалавек-павук

«Новы Чалавек-павук» (англ.: The Amazing Spider-Man) — амерыканскі фантастычны фільм 2012 года пра супергероя коміксаў кампаніі Marvel Comics Чалавека-павука. З’яўляецца перазапускам серыі фільмаў пра гэтага персанажа, а таксама першай часткай дылогіі пра Чалавека-павука ад рэжысёра Марка Уэба.

Новы Чалавек-павукM:
The Amazing Spider-Man
Постар фільма
Жанр баявік, трылер[d], моладзевы фільм[d], супергеройскі фільм, навукова-фантастычны фільм[d] і biopunk[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Columbia Pictures і Marvel Entertainment[d]
Працягласць 136 хв.
Бюджэт 230 млн дол.
Зборы 757 930 663 дол.
Краіна
Мова англійская[1]
Год 2012
Наступны фільм Новы Чалавек-павук. Высокае напружанне
IMDb ID 0948470
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галоўную ролю ў фільме сыграў Эндру Гарфілд.

У дзяцінстве Пітэр Паркер быў пакінуты сваімі бацькамі, і таму выхоўваўся дзядзькам і цёткай. Ішлі гады, Пітэр быў звычайным прыкладным школьнікам, падвяргаўся нападкам хуліганаў і быў закаханы ў сваю аднакласніцу Гвен Стэйсі, якая сама ўпотай адказвала яму ўзаемнасцю. Але пасля ўкусу генетычна змененага павука, Пітэр атрымлівае неверагодныя звышздольнасці і яго жыццё мяняецца назаўжды.

Аднак яго не перастае мучыць пытанне аб тым, што здарылася з ягонымі бацькамі. Ён знаёміцца з даўнім сябрам і партнёрам свайго бацькі — генетыкам Куртам Конарсам, які разам з бацькам Пітэра распрацоўваў формулу рэгенерацыі. Пітэр дапамагае яе скончыць, а Конарс, які ўсё жыццё марыў аднавіць сваю правую руку, уводзіць формулу сабе і становіцца Яшчарам. Усведамляючы сваю віну, Пітэр пачынае новае жыццё ў абліччы таямнічага супергероя Чалавека-павука і становіцца гразой злачынцаў, адначасова спрабуючы знайсці спосаб спыніць Конарса.

Зноскі

Спасылкі

правіць