Новы мост, таксама Пон-Нёф (фр.: Pont Neuf) — найстарэйшы з захаваўшыхся мастоў Парыжа цераз раку Сену. Цяпер з'яўляецца адным з сімвалаў Парыжа.

Новы мост
Новы мост
Каардынаты: 48°51′27″ пн. ш. 2°20′29″ у. д.HGЯO
Афіцыйная назва фр.: Pont Neuf
Перасякае Сену
Месца размяшчэння Парыж
Канструкцыя
Тып канструкцыі арачны мост
Матэрыял камень[d]
Колькасць пралётаў 12
Агульная даўжыня 232 м
Шырыня моста 22 м
Эксплуатацыя
Канструктар, архітэктар Jean-Baptiste Androuet du Cerceau[d]
Адкрыццё 1607
Новы мост (Парыж)
Новы мост
Новы мост
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня арачнага моста складае 280 м, а шырыня — 20 м. Новы мост злучае набярэжную Луўра (Quai du Louvre) у 1-й акрузе на правым беразе з набярэжнай Конці (Quai de Conti) і вуліцай Гран-Аўгусціна (Quai des Grands Augustins) на левым беразе ў 6-й акрузе. Прыкладна пасярэдзіне мост перасякае заходні ўскраек вострава Сітэ.

Гісторыя

правіць

У сярэдзіне XVI стагоддзя ў Парыжы было ўсяго чатыры масты: Малы мост, мост Нотр-Дам, мост Сен-Мішэль і мост Мянял. Паколькі Парыж у тыя часы быў ужо досыць вялікім горадам з ажыўленым вулічным рухам, які нанёс значную шкоду існуючым мастам, тэрмінова патрабавалася збудаванне новага моста, які злучыў бы Луўр з рынкам абацтва Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ. Ужо ў 1556 годзе кароль Генрых II планаваў збудаванне моста, аднак пацярпеў няўдачу, сутыкнуўшыся з супраціўленнем парыжскіх гандляроў. Толькі праз 20 гадоў увечары 31 мая 1578 кароль Генрых III паклаў пачатак будаўніцтву моста. Адметнай асаблівасцю Новага моста стала тое, што ён не быў забудаваны крамамі і дамамі, як іншыя масты. Такім чынам, праходзячы па мосце, можна было любавацца Сенай і наваколлем, аднак гандляры былі незадаволеныя тым, колькі месца засталося нявыкарыстаным. Здача моста адбылася праз 30 гадоў будаўніцтва ўжо пры каралі Генрыху IV.

У 1985 года годзе мост быў «запакаваны» мастаком Хрысто і яго жонкай Жаннай-Клод. Падрыхтоўчыя працы прадоўжыліся каля 10 гадоў, аднак у асноўным таму, што патрабавалася адабрэнне праекта мэрам Жакам Шыракам.

У 1991 годзе Леа Каракс зняў тут фільм «Палюбоўнікі з Новага моста», аднак большасць сцэн былі зняты на копіі моста, збудаванай на поўдні Францыі.

Галерэя

правіць