Новы палац (Штутгарт)
(Пасля перасылкі з Новы палац, Штутгарт)
Новы палац (ням.: Neues Schloss) — палац у цэнтры Штутгарта, Бадэн-Вюртэмберг.
Палац-рэзідэнцыя вюртэмбергскіх герцагаў і каралёў быў пабудаваны ў 1746—1807 гадах. Побач з палацам знаходзіцца Стары замак, разам яны ўтвараюць Палацавую плошчу Штутгарта. У канцы Другой сусветнай вайны палац быў амаль цалкам разбураны. У 1957 годзе было вырашана аднавіць палац. Сёння ў будынку размяшчаюцца міністэрствы фінансаў і культуры зямлі Бадэн-Вюртэмберг.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новы палац