Нона Віктараўна Мардзюкова
Нона Віктараўна Мардзюкова (сапраўднае імя — Наябрына; 1925—2008) — савецкая і расійская кінаактрыса, лаўрэат Сталінскай прэміі (1949), Народная артыстка СССР (1974).
Нона Віктараўна Мардзюкова | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 25 лістапада 1925[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 2008[3][4][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Вячаслаў Васілевіч Ціханаў і Vladimir Soshalsky[d] |
Дзеці | Vladimir Tikhonov[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Кар’ера | 1948-2008 |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0603314 |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нона Віктараўна Мардзюкова нарадзілася 25 лістапада 1925 года ў станіцы Канстанцінаўская ў Данецкай вобласці.
Яшчэ з дзіцячых гадоў яна марыла здымацца ў кіно, але вайна перашкодзіла спраўдзіцца яе планам. У акупацыі ў Краснадарскім краі ёй прыходзілася хавацца ад гітлераўцаў, каб пазбегнуць адпраўкі на прымусовыя працы ў Германію.
У 1945 годзе паступіла ва УДІК (ВГИК), у акцёрскую майстэрню Барыса Бібікава і Вольгі Пыжовай. Скончыла яго ў 1950 годзе. У 1950—1991 — актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра.
У 1948 годзе дэбютавала ў ролі Ульяны Грымотнай у фільме кінарэжысёра С. А. Герасімава «Молодая гвардия». Першапачаткова на гэту ролю рэжысёр планаваў узяць Клару Лучко, але яна захварэла і яму прыйшлося ўзяць на гэту ролю Нону Мардзюкову. Дэбют апынуўся ўдалым, за гэту ролю Мардзюкова атрымала Сталінскую прэмію.
Яшчэ ў перыяд навучання ва УДІКе Нона Мардзюкова выйшла замуж за Вячаслава Ціханава, з якім пражыла ў шлюбе 13 год. Іх сын, Уладзімір Ціханаў таксама стаў кінаакцёрам.
За ўвесь час сваёй творчай кар’еры Нона Мардзюкова знялася ў 62 фільмах.
СмерцьПравіць
Увечары 6 ліпеня 2008 на 83-м годзе жыцця Нона Віктараўна сканала.[5]
Пахаваная 9 ліпеня 2008 года на Кунцаўскіх могілках Масквы побач з сынам. Паводле апошняй волі Мардзюковай, грамадзянская паніхіда не праводзілася. Адпяванне прайшло ў храме Спаса Нерукатворнай Выявы на Сетуні. Развітацца з ёй прыйшлі шматлікія дзеячы культуры і мастацтва — Юрый Саломін, Мікіта Міхалкоў, Рыма Маркава, Яўген Міронаў, Аляксандр Панкратаў-Чорны, Сяргей Гармаш, Ларыса Лужына, Ірына Разанава, Наталля Варлей.
Зноскі
- ↑ Мордюкова Нонна Викторовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ http://echo.msk.ru/news/525692-echo.html
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #121893243 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Не стало Нонны Мордюковой (руск.)
СпасылкіПравіць
Нона Віктараўна Мардзюкова на Вікісховішчы |
- Профіль на IMDb (англ.)