Норберт Вальтэр-Бор’янс

Норберт Вальтэр-Бор’янс (ням.: Norbert Walter-Borjans; нар. 17 верасня 1952, Крэфельд) — нямецкі эканаміст і палітык, сустаршыня СДПГ (2019—2021).

Норберт Вальтэр-Бор’янс
ням.: Norbert Walter-Borjans
Hart aber fair 2018-10-08-8554.jpg
Сцяг Сустаршыня СДПГ
6 снежня 2019 — 11 снежня 2021
Папярэднік Малу Драер (в. а.)
Пераемнік Ларс Клінгбейль
Другі сустаршыня Саскія Эскен
Нараджэнне 17 верасня 1952(1952-09-17)[1] (70 гадоў)
Імя пры нараджэнні ням.: Norbert Walter
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктарская ступень[d][2]
Дзейнасць палітык
Аўтограф Norbert Walter-Borjans Signature.svg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 17 верасня 1952 года ў Крэфельдзе (зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія), сын цесляра і краўчыхі. У 1978 годзе скончыў Бонскі ўніверсітэт, дзе вывучаў эканоміку, у 1982 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на факультэце эканамічных і грамадскіх навук Кёльнскага ўніверсітэта. У 1978—1980 гадах працаваў у Дзюсельдорфе на прадпрыемстве хімічнай кампаніі Henkel, у 1982—1984 гадах — у Кёльнскім універсітэце. Імя пры нараджэнні — Норберт Вальтэр, у 1986 годзе дадаў да яго прозвішча жонкі, пасля чаго за ім зацвердзілася мянушка NoWaBo[3].

У 1982 годзе ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Германіі[4].

Пачынаў палітычную кар’еру ў 1980-я гады ў камандзе тагачаснага прэм’ер-міністра зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія Ёханеса Рау. Займаў пасаду статс-сакратара ў Саары, а таксама дэцэрнента[de] па эканоміцы і гарадскога скарбніка ў Кёльне. У 2010—2017 гадах з’яўляўся міністрам фінансаў Паўночнага Рэйна-Вестфаліі[5].

6 снежня 2019 года на з’ездзе СДПГ у Берліне атрымаў каля 90 % галасоў дэлегатаў і разам з Саскіяй Эскен заняў пасаду сустаршыні СДПГ[6]. У першым туры галасавання ім супрацьстаялі дзеючы міністр фінансаў Германіі Олаф Шольц і брандэнбургскі зямельны палітык Клара Гайвіц[de], і тандэм Вальтэр-Бор’янс — Эскен пабудаваў кампанію на крытыцы ўдзелу СДПГ у кааліцыйным урадзе Ангелы Меркель[7].

Зноскі

  1. Norbert Walter-Borjans // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #133567354 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 сакавіка 2015.
  3. Norbert Walter-Borjans (ням.) . Munzinger-Archiv[de]. Праверана 7 снежня 2019.
  4. Jonas Jordan. Warum Norbert Walter-Borjans und Saskia Esken Parteivorsitzende werden wollen (ням.) . Vorwärts (10 верасня 2019). Праверана 7 снежня 2019.
  5. Oliver Das Gupta. Das sind Norbert Walter-Borjans und Saskia Esken (ням.) . Süddeutsche Zeitung (30 лістапада 2019). Праверана 7 снежня 2019.
  6. Christoph Hickmann, Veit Medick und Christian Teevs. Auferstanden aus Routinen (ням.) . Spiegel Online (6 снежня 2019). Праверана 7 снежня 2019.
  7. Сергей Ромашенко. Социал-демократов Германии возглавили Заскиа Эскен и Норберт Вальтер-Борьянс (руск.) . Deutsche Welle (6 снежня 2019). Праверана 7 снежня 2019.

СпасылкіПравіць