Нортэнгерскае абацтва (фільм, 2007)

«Нортэнгерскае абацтва» (англ.: Northanger Abbey) — брытанскі тэлевізійны фільм 2007 года, экранізацыя аднайменнага парадыйна-гатычнага рамана англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін.

Нортэнгерскае абацтваM:
англ.: Northanger Abbey
Жанр рамантычны фільм, драматычны фільм і экранізацыя рамана[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Працягласць 92 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 2007
IMDb ID 0844794
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт правіць

Юная, наіўная, добрая дзяўчына з небагатай сям’і Кэтрын Морланд, па запрашэнні заможных суседзяў, адпраўляецца ў прыгожы горад Бат, размешчаны ў маляўнічым кутку прыроды. Яе чакае першы выхад у свет, і Кэтрын марыць спаткаць тыя ж прыгоды, што перажываюць гераіні яе любімых гатычных раманаў[en]. Уведзеная ў свецкае кола, дзяўчына сустракае сімпатычнага маладога чалавека Генры Цілні і яго сястру Элінар, абое яны са знатнай багатай сям’і. У той жа час Кэтрын знаёміцца з сямействам Торп. Джон Торп — сябар яе брата Джэймса, а сястра Джона Ізабэла апынаецца каханай Джэймса. Джон пачынае заляцацца да Кэтрын, а тым часам Цілні запрашаюць яе наведаць іх абацтва — Нортэнгер.

Акцёрскі склад правіць

   Джэральдзін Джэймс[en]   –   голас Джэйн Осцін
   Фелісіці Джонс[en]   –   Кэтрын Морланд
   Джэй Джэй Філд[en]   –   Генры Цілні
   Ліям Канінгем[en]   –   генерал Цілні
   Кэтрын Уокер[en]   –   Элінар Цілні
   Марк Дайманд[en]   –   Фрэдэрык Цілні
   Кэры Маліган   –   Ізабэла Торп
   Уільям Бэк[en]   –   Джон Торп
   Х’ю О’Конар[en]   –   Джэймс Морланд

Зноскі

Спасылкі правіць